А як святкуеце Пасху вы?

Ольга Духовник

Институт журналистики БГУ

«Хрыстос уваскрос! Сапраўды Уваскрос!» — такое прывітанне мы чуем адзін дзень у год ўжо на працягу многіх стагоддзяў. Заўтра праваслаўная частка насельніцтва краіны сустрэне доўгачаканы і адзін з самых важных хрысціянскіх святаў — Пасху. Падрыхтоўка да светлага дня кіпіць: людзі фарбуюць яйкі, пякуць кулічы, асвятляюць свае нарыхтоўкі, а таксама гатуюць галоўную страву свята — тварожную пасху. Аднак у многіх краінах ёсць і іншыя традыцыі. Давайце пазнаёмімся з некаторымі з іх.

оооо

У Англіі Вялікдзень для многіх з’яўляецца больш важным рэлігійным святам, чым Каляды. У гэты час школы зачыняюцца на два тыдні. Вечарам многія жыхары збіраюцца на Велікоднай службе, якая заканчваецца ў поўнач. Пасля службы ўсе віншуюць адзін аднаго з заканчэннем Вялікага посту і пачаткам новага жыцця. У свята Пасхі цэрквы ўпрыгожваюць галінкамі дрэў, нарцысамі і фарбованымі яйкамі. Пасля службы Англічане вяртаюцца дадому і смакуюць велікодны куліч.

У Італіі ў Велікодную нядзелю на галоўнай плошчы Рыма збіраюцца тысячы чалавек, каб пачуць віншаванні Папы. Затым разыходзяцца па дамах і вялікімі сем’ямі збіраюцца за святочным сталом. Галоўная страва — бараніна са смажанымі артышокамі, салата з салодкага перцу, алівак і памідораў, салёны пірог з яйкамі і сырам. Таксама на стале павінна прысутнічаць Каломба — гэта нешта накшталт нашай пасхі, але з больш цытрусавым водарам. Часта яе ўпрыгожваюць міндалем і міндальнай глазурай. На наступны дзень пасля Вялікадня ў італьянцаў прынята хадзіць на пікнікі з суседзямі і сябрамі сям’і.

20150319154041

У Амерыцы ў велікодную нядзелю людзі сем’ямі  наведваюць царкву,  пасля чаго збіраюцца за святочным сталом. Традыцыйны амерыканскі велікодны абед складаецца з вяндліны з ананасамі, бульбы,  салаты з садавіны і агародніны.  У гэты дзень дзеці атрымліваюць кошыкі ад «велікоднага зайчыка», які яшчэ ранняй раніцай напоўніў іх каляровымі велікоднымі яйкамі і салодкімі прысмакамі.  Таксама ў  Амерыцы ёсць вельмі папулярная велікодная гульня — катанне яек па няроўнай траве. Дзеці спаборнічаюць у тым, хто  далей і без прыпынку зможа пракаціць сваё яйка. У Велікодную нядзелі пагуляць у гэту забаву збіраюцца нават каля Белага Дому ў Вашынгтоне. Сотні дзяцей прыходзяць са сваімі велікоднымі кошыкамі, напоўненымі ярка размаляванымі яйкамі, і катаюць іх уніз па лужку каля прэзідэнцкага палаца.

Easter-Egg-Hunt

У Аўстраліі велікодныя святы доўжацца з пятніцы па панядзелак ўключна. Відавочна, у сувязі з такімі доўгімі выходнымі тут прынята адзначаць Вялікдзень на прыродзе. Людзі разам з  сям’ёй і сябрамі адпраўляюцца ў горы ці на ўзбярэжжа.  Шчыра кажучы, у Аўстраліі Вялікдзень таксама вельмі папулярны час для правядзення вяселляў, хрэсьбін, імянін і іншых святаў. Аўстралійскія крамы прапануюць да Вялікадня мноства традыцыйных сімвалаў — яек, але тут іх робяць з шакаладу. Па традыцыі велікоднае меню аўстралійцаў складаецца з смажанай бараніны і  смажанага кураня з гароднінай. А на дэсерт падаюць традыцыйную аўстралійскую велікодную страву — «Pavlova», якое прадстаўляе сабой торт з безэ і садавінай. Таксама ў велікодную раніцу на сняданак ў аўстралійцаў прынята есці салодкія гарачыя булкі. Уяўляеце, якія яны ласуны?

Для франзузаў Пасха — гэта сямейнае свята. У гэты дзень  французы абавязкова ходзяць у царкву, а затым  збіраецца сямейнае застолле з традыцыйнымі малітвамі і падарункамі. Таксама ў нядзелю раніцай бацькі хаваюць у дзіцячых пакоях шакаладныя яйкі, а дзеці павінны іх знайсці. Гэта вельмі даўняя і вясёлая традыцыя, якая перадаецца з пакалення ў пакаленне. Галоўнай святочнай стравай французаў з’яўляецца смажаны кураня. На дэсерт прынята падаваць шакаладныя пірожныя. Дом на Пасху ўпрыгожваюцца чырвонымі стужачкамі і рознакаляровымі гірляндамі. Галоўным сімвалам Вялікадня з’яўляецца званочак. У гэты дзень яго звон можна пачуць паўсюль, ён сімвалізуе працяг жыцця і весялосці.

А вось каб сустрэць Вялікдзень на Філіпінах, трэба быць маральна падрыхтаваным чалавекам. Справа ў тым, што ў Страсную пятніцу прыхільнікі рымска-каталіцкай царквы праводзяць рытуал распяцця Ісуса Хрыста, прыбіваючы да драўляных крыжоў добраахвотнікаў.  Таксама ўсіх жадаючых загладзіць свае грахі  бічуюць розгамі. Такія абрады сталі славутасцю краіны і прыцягваюць сюды на Вялікдзень мноства турыстаў.  Акрамя таго на Філіпінах ёсць і іншыя велікодныя традыцыі. Так, штогод праводзіцца цікавае мерапрыемства: на плошчы будуюць вялізную папяровую кветку, пялёсткі якой механічна адкрываюць гіганцкія цацачныя птушкі.

Penitent is nailed to a wooden cross during the re-enactment of the crucifixion of Jesus Christ on Good Friday

Як бачыце ў кожнага народа ёсць свае непаўторныя рэтуалы ў гэты святы час. Але мне здаецца, што і кожная асобная сям’я мае свае маленькія традыцыі. А як святкуеце Пасху вы?

ОЛЬГА ДУХОВНИК

Оставить свой комментарий

Вы должны авторизоваться чтобы оставить комментарий.

Studlive.by © 2018 Все права защищены

Неофициальный сайт студентов Института журналистики БГУ

Хостинг предоставлен компанией hoster.by