Герой літаратуры Адраджэння – утопія ці будучыня? 11

Герой літаратуры Адраджэння – утопія ці будучыня?

Аднак галоўнай рысай Рэнесансу з’яўляецца ўзнікненне гуманізму – сістэмы пабудовы гуманнага чалавечага грамадства, дзе вышэйшай каштоўнасцю з’яўляюцца жыццё чалавека і яго інтарэсы.

Яно пацягнула за сабой кардынальныя змены і ў літаратуры. Усе думкі і каштоўнасці чалавек адлюстроўваў, перш за ўсё, на самай чароўнай мове – на мове літаратурнай, у творчасці і пісьме. Літаратура Адраджэння – асаблівы від літаратуры, які меў вялікае значэнне не толькі для яе, але і для літаратурнага героя – для чалавека.

Герой літаратуры Адраджэння – утопія ці будучыня? 12

Героямі беларускай літаратуры Адраджэння сталі такія знакамітыя людзі, як Францыск Скарына, Мікола Гусоўскі і прадаўжальнікі іх гуманістычных традыцый – Васіль Цяпінскі, Сымон Будны, Спірыдон Собаль і іншыя. Творчасць прадстаўленых асветнікаў мела розны характар і сродкі выражэння думак. Аднак усе яны былі аб’яднаны адной мэтай – асвета беларускага народа і падахвочванне яго да самакаштоўнасці.

Герой літаратуры Адраджэння – утопія ці будучыня? 13

Іх дзейнасць, з аднаго боку, можа нагадваць утопію, якая грунтуецца на маралі, этыцы, псіхалогіі і філасофіі і стварае грамадства, якое імкнецца да дасканаласці і адукацыі. Утопія яна як мінімум таму, што не кожны мог дазволіць купіць сабе дарагую кнігу, а ўжо тым больш – прачытаць яе.

Грамадства не стаіць на месцы і пастаянна мяняецца. І ў гэтым бясконцым патоку мы не заўважаем, як адно пакаленне змяняе іншае. Кожнае з іх уводзіць новыя звёны, палягчае або ўскладняе тыя ці іншыя крытэрыі гуманнасці. І ў тым, што Герой літаратуры Рэнесансу з’яўляецца разам з ўтопіяй і будучыняй, не застаецца сумненняў. Гэта даказвае факт таго, што ў яго маюцца свае прадаўжальнікі ў сучасным свеце. Калі б грамадства не скарысталася тым, што далі нам беларускія гуманісты, мы б зараз не чыталі кнігі, не пісалі вершы, кругагляд людзей быў бы да немагчымасці вузкім і неразвітым.

Герой літаратуры Адраджэння – утопія ці будучыня? 14

Такім чынам, Герой літаратуры Адраджэння – цесная сувязь і камбінацыя утопіі адукаванага, «асвечанага» грамадства і светлай будучыні.

Фота ўзяты з інтэрнэт-крыніцы Pinterest

Добавить комментарий