Славутасці Нясвіжа
Я вельмі люблю падарожнічаць, асабліва летам. Як толькі пачынаюцца канікулы, мы разам з маці абмяркоўваем маршрут якой-небудзь цікавай экскурсіі і здзяйсняем яе. Мінулым летам мне вельмі запомнілася наведванне і горада Нясвіжа – адной з культурных сталіц Беларусі. Нясвіжскі замак і парк з дэкаратыўнымі азёрамі і цяністымі алеямі – самы прыгожы палацава-паркавы ансамбль Беларусі, які прываблівае мноства турыстаў.