Створым журналiстыку будучага разам! 13

Створым журналiстыку будучага разам!

Дарагія студэнты!

Часам вы выказваецеся, што вас вучаць не таму і не так. Упэўнена, вам вядома, што зараз ідзе актыўная распрацоўка новых адукацыйных стандартаў і стварэнне новых вучэбных планаў і праграм (з улікам пераходу па ўсіх спецыяльнасцях на чатырохгадовае навучанне). Сёння вы маеце магчымасць паўплываць на змястоўнае напаўненне падрыхтоўкі будучых  журналістаў,  рэдактараў, спецыялістаў па інфармацыі і камунікацыі і г.д. (Дарэчы, мы адкрываем новы напрамак спецыяльнасці “Журналістыка” – “Спартыўная журналістыка”) Не будзьце абыякавымі! Выказвайце свае думкі і пажаданні. Засталося мала часу паўплываць на будучае журналісцкай адукацыі. Паверце, мы вельмі хочам пачуць, якія дысцыпліны вы жадаеце вучыць, якім уяўляеце навучальны працэс, чаго не хапае і што, на ваш погляд, лішняе ў вучэбным плане.

Чакаем вашых прапаноў!

3 thoughts on “Створым журналiстыку будучага разам!

  1. «Как было пристать грекам к берегу? Как высадиться? Видели все герои, что погибнет тот, кто первым ступит на троянский берег. Долго колебались греки…» Так и студенты колеблются 🙂

  2. Я хачу падзякаваць Андрэю Карэліну і Ўладу Скоблю за іх прапановы наконт новых адукацыйных планаў. Вось людзі, якія клапоцяцца пра будучае сваёй спецыяльнасці. Аднак чаму маўчаць астатнія — не магу зразумець. Не разумею я і абмеркаванні па куточках і на вушка. На жаль, няма ў мяне часу прыслухоўвацца, дзе хто шапне, дзе што скрыпне. Ці вам, Студэнты, не хапае смеласці? Вам усё роўна? Канечне, прасцей пасля фыркаць і крытыкаваць. Засталося пару імгненняў — і прыгавор будзе падпісаны. Прыходзьце да мяне ці пішыце на сайт! Зрабіце апытанне сярод студэнтаў сваёй спецыяльнасці! Маўчанне пужае — не пазнаю сваіх студэнтаў!

Добавить комментарий