Трасянка – першы крок да вывучэння мовы 13

Трасянка – першы крок да вывучэння мовы

Гульня “Фізікі і лірыкі” адбылася на журфаку. Удзельнікі прадэманстравалі назіральнасць, пісьменнасць, крэатыўнасць, арыгінальнасць мыслення і нават вакальныя дадзеныя. Выкарыстоўвалі яны яскравыя прыклады трасянкі. Станавілася смешна і спякотна. На трасянцы размаўляюць, каб вывучыць мову, і гэты этап трэба прайсці. Праз гульню фізікі і лірікі паказалі гэта. На першых ступенях вывучэння роднай мовы дазваляецца выкарыстоўвайь трасянку. Досыць баяцца трасянкі. Як першы вучнёўскі вопыт яна падыйдзе. Перажыўшы пяць складаных этапаў у рэшце рэшт перамаглі фізікі.

Дзень роднай мовы

Дзеля перамогі яны перакладалі з трасянкі словы на сапраўдную беларускую мову. Цяпер, напэўна, на фізічным факультэце будуць ведаць, што трэба казаць не чоткі, а шчыры, не абяз’яна, а малпа, не ангел, а анёл, не іскуствяны, а штучны, не настаяшчы, а сапраўдны, не цыфры, а лічбы, не урэмя, а час, не смушчаць, а бянтэжыць.

dzen-rodnaj-movi2

Вырашыць, хто самы крэатыўны дапамагла гульня “Акарачок”. З гэтым словам трэба было прыдумаць як мага больш назваў фільмаў. І вось, што атрымалася: “Жалезны акарачок”, “Акарачок у вялікім горадзе”, “Акарачок у краіне цудаў”, “Заўсёды гавары акарачок”. “Гары Потар і таямнічы акарачок”, “Дзяўчына з татуіроўкай акарачок”, “Байцоўскі акарачок”, “Містар і міс акарачок”, “Белае сонца акарачка”, “Акарачковыя войны”, “Акарачок “Ы”, “Гары Потар і акарачок смерці”, “Тэорыя вялікага  акарачка”.

akarachok

З аднаго боку смешна, а з іншага – не. Але першы крок нашыя ўдзельнікі здолелі зрабіць, таму мы не хвалюемся за іх мову. Праспяваць песні Аляксандра Саладухі можа і фізік і лірык, беларусы мы ці хто?!

Усё ж такі дадам, што трасянка павіна ісці ад душы, таму, хлопцы, спяшайцеся да “дзевачек”, а, дзяўчынкі, хутчэй набывайце панчохі і памятайце заўжды пра АКАРАЧОК!

dzen-rodnaj-movi4

Добавить комментарий