"Мы ганарымся!": студэнты Інстытута журналістыкі ўшанавалі памяць журналістаў-падпольшчыкаў 10

«Мы ганарымся!»: студэнты Інстытута журналістыкі ўшанавалі памяць журналістаў-падпольшчыкаў

8 мая другакурснікі Інстытута журналістыкі разам з Таццянай Уладзіміраўнай Падаляк ўшанавалі памяць журналістаў — падпольшчыкаў. Яны ўсклалі кветкі да помніка першага рэдактара падпольнай газеты «Звязда» Героя Савецкага Саюза Уладзіміра Сцяпанавіча Амельянюка і журналістаў, якія працавалі ў надзвычайна цяжкіх умовах.

"Мы ганарымся!": студэнты Інстытута журналістыкі ўшанавалі памяць журналістаў-падпольшчыкаў 11

Падчас мерыпрыемства Таццяна Уладзіміраўна расказвала студэнтам шмат цікавай і карыснай інфармацыі. Асабліва запомніліся факты з жыцця журналістаў-падпольшчыкаў. Гэта і тое, што сям’я Хадасевічаў загінула ў нямецкай турме, і тое, што сам Уладзімір Амельянюк да вайны быў студэнтам усяго толькі 3 курса Камуністычнага Інстытута журналістыкі.

"Мы ганарымся!": студэнты Інстытута журналістыкі ўшанавалі памяць журналістаў-падпольшчыкаў 12

Пасля студэнты абмяркоўвалі, ці змаглі б яны так: свядома рабіць сваю справу і ведаць, што за гэта можна атрымаць пакаранне. Не кожны агучыў свой адказ. Але галоўнае, што мы ганарымся людзьмі, якія аддавалі сваё жыццё дзеля таго, каб данесці народу праўдзівую інфармацыю.

"Мы ганарымся!": студэнты Інстытута журналістыкі ўшанавалі памяць журналістаў-падпольшчыкаў 13

Фота: Ганна Варонка

Добавить комментарий