Чытаем «Новую зямлю» Якуба Коласа разам! Штодзенна запрашаем у 14.30 у залу перыёдыкі

Чытаем "Новую зямлю" Якуба Коласа разам! Штодзенна запрашаем у 14.30 у залу перыёдыкі 13

Мяне ў жывых не стане,
Сыду я ў небыццё,
Ды вечна будзе ранне,
I песні, і жыццё.
Я. Колас

                16 кастрыніка пад гукі знакамітай песні “Мой родны кут” Песняроў мультымедыйная бібліятэка распачала акцыю, прысвечаную 130-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа “Чытаем “Новую зямлю” Якуба Коласа разам!”.
На адкрыццё чытанняў у бібліятэку завіталі шаноўныя госці. Загадчыца кафедры замежнай журналістыкі і літаратуры, доктар філалагічных навук, прафесар Дасаева Таццяна Мікалаеўна, якая пяць гадоў таму адкрывала чытанні “Новай зямлі” і зноў надае гэтай падзеі вялікую ўвагу.
Старшы навуковы супрацоўнік Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Я. Коласа Дубовік Іван Сільвестравіч прадэманстраваў дакументальную стужку Ўладзіміра Мароза “У пошуках новай зямлі…”. Асаблівую атмасферу жыццярадаснасці і адчуццё дотыку да асобы Якуба Коласа стварыў малодшы сын пісьменніка – Міхась Канстанцінавіч Міцкевіч, які адкрыў чытанні паэмы дэкламацыяй напамяць любімых ўрыўкаў з “Новай зямлі”.

        Кожны дзень у 14.30 у чытальнай зале перыядычных выданняў (аўд. 115 , Кальварыйская, 9) студэнты, выкладчыкі і бібліятэкары будуць чытаць услых “энцыклапедычны твор сусветнай літаратуры” “Новую зямлю” Якуба Коласа. Запрашаем усіх жадаючых пачуць жывое, самабытнае, гучнае, беларускае слова і сустрэцца з цікавымі асобамі!Чытаем "Новую зямлю" Якуба Коласа разам! Штодзенна запрашаем у 14.30 у залу перыёдыкі 14

 

 Чытаем "Новую зямлю" Якуба Коласа разам! Штодзенна запрашаем у 14.30 у залу перыёдыкі 15

 Чытаем "Новую зямлю" Якуба Коласа разам! Штодзенна запрашаем у 14.30 у залу перыёдыкі 16Чытаем "Новую зямлю" Якуба Коласа разам! Штодзенна запрашаем у 14.30 у залу перыёдыкі 17

Один комментарий о “Чытаем «Новую зямлю» Якуба Коласа разам! Штодзенна запрашаем у 14.30 у залу перыёдыкі

Добавить комментарий