Чытаем “Новую зямлю” Якуба Коласа разам!
Зямля мая! Прызнаюся я шчыра:
Малю свой лёс я толькі аб адным –
Сабрацца зноў у радасны свой вырай,
Каб слодыч мар адчуць нутром зямным…
20 лістапада ў 14.30 мультымедыйная бібліятэка запрашае ў залу перыёдыкі (115 аўд.) на фінал акцыі “Чытаем “Новую зямлю” Якуба Коласа разам!”
Загадчык кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання, прафесар Віктар Іванавіч Іўчанкаў прачытае заключную главу “Смерць Міхала” і тым самым паставіць кропку чытанняў.
Студэнтка 5 курса Інстытута журналістыкі Грынкевіч Ганна нагадае “Як мы чыталі Коласа”. Лепшыя чытачы ў розных намінацыях будуць узнагароджаны сувенірамі і падарункамі. “Антось і яго каманда” прадставяць цікавую і творчую інсцэніроўку “Новай зямлі”.
Запрашаем усіх жадаючых!