«Вельмі простая гісторыя»: чароўная казка пра каханне ў два дзеянні 9

«Вельмі простая гісторыя»: чароўная казка пра каханне ў два дзеянні

Кранальная п’еса сучаснага драматурга Марыі Лада ў Палескім драматычным тэатры не толькі прыцягнула да сябе ўвагу гледача, але і адразу стала адной з найбольш абмяркоўваемых пастановак.

Похожее изображение

Людзі і звяры … Дабро і зло … Жыццё і смерць … Па свам жанры спектакль «Вельмі простая гісторыя» адносяць і да сацыяльнай драмы, і да лірычнай камедыі. Аўтар дае кожнаму гледачу права вырашаць, што свята, а што грэшна. Дзякуючы чаму гэты нягучны расповед і ў той жа час — гучны гімн мудрасці, кахання, жыцця ўспрымаецца амаль як біблейская прыпавесць, дзе мараль — у самаахвяраванні  і адкупленні.

Похожее изображение

Кожнаму з нас патрэбна мара. Яна можа быць вялікай, можа не, але яна павінна быць. Мара, як падзарадка для жыцця, яна сілкуе чалавека, укладвае у жыццё сэнс і дорыць велізарнае натхненне. Дзеля мары чалавек можа не спаць начамі, не есці суткамі. Здаецца, яму падуладна ўсё.

Завязка сюжэту, сапраўды, простая, лепей сказаць жыццёвая: юнак і дзяўчына з двух вясковых сем’яў, якія варагуюць паміж сабой, моцна кахаюць адзін аднаго. Аднак, каб Даша і Аляксей (так па сцэнарыю клічуць галоўных герояў п’есы — заўв. аўтара) не паўтарылі лёс Рамэа і Джульеты, адбываюцца неверагодныя падзеі, у якіх дзейнічаюць не толькі людзі, але і жывёлы, і тагасветныя сілы. Больш сумленнасці  і адданасці праяўляюць як раз браты нашы меншыя. У выніку ўсе прыходзяць да згоды, але пасля таго, як чалавек сам чыніць над сабой суд, звядучы тым самым, здавалася б, бязвыхадныя абставіны да агульнага – жыццевай перамогі.

«Вельмі простая гісторыя»: чароўная казка пра каханне ў два дзеянні 10

«Вельмі простая гісторыя»: чароўная казка пра каханне ў два дзеянні 11 Летуценная і дапытлівая свіння, бесклапотная карова, навучаны жыццём конь, адданы пёс. Жывотныя ў спектаклі пераўтвараюцца ў анёлаў. Яны фактычна ўвасабляюць добрых, даверлівых і высакародных людзей, гатовых ахвяраваць сваім жыццём дзеля іншых, адраджаюць парасткі веры, парасткі кахання ў сэрцы кожнага.

Нельга не адзначыць працу Алены Андрэевай (сентыментальная свінка), Вольгі Шэндар (мудры стары конь) і, вядома, Андрэя Дзмітрычэнка (трагікамічны сусед). Асабліва ўдалай была фінальная сцэна, выкананая А.Дзмітрычэнка ў дуэце з Сяргеем Воўкавым (суровы гаспадар). Пінская пастаноўка атрымалася асаблівай, душэўнай і, нягледзячы на ​​драматычныя перыпетыі, аптымістычнай. Калі артысты выйшлі на паклон, гледачы выціралі слёзы.

Картинки по запросу очень простая история полесский фото

«Вельмі простая гісторыя»: чароўная казка пра каханне ў два дзеянні 12

Што яшчэ асаблівага было на сцэне, дык гэта дэкарацыі, якія не толькі падкрэслівалі, што дзеянне адбываецца ў сельскай абстаноўцы, але разам з тым сімвалізавалі павуцінне, у якім заблыталіся персанажы. Менавіта за гэтую частку спектакля адказваў вядомы беларускі мастак-сцэнограф Пётр Анашчанка. Ён працягнуў супрацоўніцтва з Палескім драмтэатрам пасля ўдзелу ў пастаноўцы «Пінская шляхта» – самага тытулаванага спектакля ў горадзе.

«Вельмі простая гісторыя»: чароўная казка пра каханне ў два дзеянні 13

Ёсць і яшчэ адзін немалаважны момант. Рэжысёрам «Гісторыі …» выступіў дырэктар і мастацкі кіраўнік тэатра А.Н.Лукашенка. Для пінчукоў не сакрэт, што ў свой час Аляксандр Мікалаевіч таксама «грашыў тэатрам». Шматгадовая адміністрацыйная праца ў сферы культуры не пагасіла рэжысёрскай цікавасці. Як прызнаецца А.Н.Лукашенка, узначаліўшы ў 2013 годзе тэатр, ён пачаў задумвацца, якую п’есу можна паставіць, каб яна была цікавай для артыстаў і не пакінула абыякавай публіку.

«Вельмі простая гісторыя»: чароўная казка пра каханне ў два дзеянні 14

Сучасны тэатр працягвае размову з кожным. «Вельмі простая гісторыя» у рэпертуары тэатра знаходзіцца побач з такімі спектаклямі вострасацыяльнай накіраванасці, як «Дадому», «Сабакі» і інш.. Па сутнасці, гэтыя пастаноўкі нясуць пасланне з асуджэннем маральнай жорсткасці і заклікам да чалавечнасці. Бо кардоннай псіхалогіі эпохі спажывання можа супрацьстаяць толькі мастацтва, якое спрабуе знайсці сэнс у свеце канчатковых рэалій. Сваімі неадназначнымі пастаноўкамі Палескі драмтэатр чарговы раз дэманструе салідарнасць з гэтай высокай місіяй.

Добавить комментарий