Рэцэнзія на дакументальную стужку "Імгненні жыцця" 10

Рэцэнзія на дакументальную стужку «Імгненні жыцця»

Сёння пазнаёмімся з кінастужкай “Імгненні жыцця”, якая паведамляе нам пра біяграфію знакамітага беларускага пісьменніка Івана Пятровіча Шамякіна. Кароткі, але поўны па сваім змесце фільм паказвае гістарычныя падзеі таго часу, якія наўпрост пераклікаюцца з жыццёвым і творчым шляхам вялікага мовазнаўцы. Прычым многае нам распавядае сам аўтар у фармаце мемуараў, што, на мой погляд, не можа не зачапіць. Прысутнічаюць не толькі “сухія” факты, але таксама мы бачым стаўленне Івана Пятровіча да свайго лёсу.


Кінакарціна пачынаецца з паказу тыповай беларускай вёскі і яе чароўнай прыроды. Адразу акунаешся ў гэтую атмасферу пакоя і глыбіні пачуццяў. Іван Шамякін з цеплынёй успамінае пражытыя ім падзеі, але “самае драматычнае, канешне, была вайна”.

З фільма мы даведаліся пра пісьменніцкую дзейнасць Шамякіна ў Германіі. Гэта яшчэ раз даказвае тое, што пісьменнікі нават падчас ваенных дзеянняў імкнуліся адлюстраваць сацыяльна-палітычнае становішча народа і раскрыць тэму асэнсавання трагічнага вопыту Вялікай Айчыннай вайны.

Заўсёды наша існаванне складаецца з прыемных і дрэнных момантаў. Для Івана Пятровіча перыяд, калі ён вярнуўся ў Мінск пасля вайны, стаў самым шчаслівым у жыцці.

Шамякін таксама з павагай ставіўся да іншых пісьменнікаў, адзначаў іх талент, лічыў, што “ўсе першыя”, нікога не прыніжаў, сябраваў са многімі з іх.

“Пісьменнік жыве ў матэрыяле, на тэму якога ён піша, жыве са сваімі героямі”. Шамякін лічыў, што без літаратуры не можа развівацца ўсё іншае мастацтва. Гэта сапраўды так, бо ўсе сферы і віды творчасці так ці інакш звязаны паміж сабой агульнымі актуальнымі тэмамі і праблемамі, характэрнымі для пэўных перыядаў жыцця. “Імгненні” Івана Шамякіна заўсёды застануцца ў нашай памяці, бо яны адлюстраваны ў яго творах і знаходзяць сваё пацверджанне ў яго інтэрв’ю.

Добавить комментарий