У мяне ёсць, чым ганарыцца 10

У мяне ёсць, чым ганарыцца

Мяне завуць Надзея. Мне чатырнаццаць гадоў.

Я ганаруся тым, што займаюся веславаннем на байдарцы. Гэты від спорту мне падабаецца вельмі даўно, з маленства. І гэта не звычайна: уся мая сям’я, пачыная ад дзядоў, мела вялікія поспехі ў такім прыгожым і адначасова цяжкім віду спорту, як веславанне. Майму дзеду, Валеру Астапковічу, за вялікія спартыўныя дасягненні ў 1985 годзе прысвойвана званне «Заслужаны трэнер Беларускай ССР».

Веславаннем на байдарцы я займаюся два гады. На маім рахунку ўжо дзве бронзавыя медалі. Я разумею, што гэта мала, але я вельмі стараюся займацца лепш і лепш.

Трэніроўкі у мяне кожны дзень, акрамя выхадных. Кожную зіму мы бегалі кросы, гуляем у футбол, а таксама трэніруемся у спартыўным зале, выконваем розныя практыкаванні. Такім чынам мы развіваем у сябе такія рысы характару, як сілу, вынослівасць, цярпенне, узаемаразуменне і узаемадапамогу. Вясною, калі на вуліцы становіцца цёпла, мы выходзім на ваду на лодках і зноў пачынаем нарабляць тэхніку правільнага веславання. Такім чынам, з дапамогай трэнера мы фарміруем сваю асабосную, ярка выяўленую індывідуальнасць.

Як толькі вясною адкрываецца сезон па веславанню на байдарцы і каноэ, мы з трэнерамі і сваёй камандай рухаемся на спаборніцтвы і падарожнічаем па нашай прыгожай Беларусі. Я была ў розных гарадах на спаборніцтвах і зборах: у Мінску, у Пінску, у Барысаве, у Жодзіна, у Заслаўі, у Гродна, у Мазыры, у Брэсце.

У мяне ёсць любімыя сябры, якія мяне заўсёды падтрымліваюць і дапамагаюць.

Я вельмі люблю гэты від спорту! Але больш за усё я люблю свайго трэнера, майстра спорту, Людмілу Аляксандраўну Казлоўскую, якая з’яўляецца членам Нацыянальнай сборнай Рэспублікі Беларусь па веславанню на байдарцы. У Людмілы Аляксандраўны, добрай і вясёлай, справядлівай і смелай, спагадлівай і уважлівай да нас, ёсць свой асаблівы падыход да кожнага вучня: яна вучыць нас пераадольваць свае страхі, каб не баяцца дасягаюць поспехаў.

У 2014 годзе Людміла Аляксандраўна удастойвалася Рэспубліканскай прэміі «Чалавек года Міншчыны», у 2019 годзе была ўзнагароджана падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Я вельмі ганаруся сваім трэнерам! Яна выдатны Чалавек!

Веславанне — спорт толькі для лепшых! Так заўсёды кажа наша Людміла Аляксандраўна, і мы ёй верым.

Добавить комментарий