Дзяўчына пра свае недзяўчачыя спартыўныя хобі 10

Дзяўчына пра свае недзяўчачыя спартыўныя хобі

Моладзь усе часцей выбірае незвычайныя хобі. Хтосьці садзіцца за вышыўку, хтосьці танцуе, а хтосьці жыць не можа без спорту.  Чаму сучасная моладзь у большасці выбірае спорт даведаемся ў Дар’і Гарбацэвіч.

Дар’і зараз сямнаццаць год,  яна вучыцца ў ліцэі Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта. Яшчэ ў дзяцінстве яна для сябе вырашыла, что танцы або вакал – гэта не для яе. І таму пачала шукаць сябе ў спорце, і выбрала, я б сказала, далёка не дзяўчачы напрамак – каратэ. Зараз дзяўчына кажа, што яе ўсё жыццё захапляў спорт і ўсё з ім звязанае.

На працягу пяці гадоў Дар’я паспяхова займалася каратэ, выступала на спаборніцтвах, атрымлівала дыпломы. Але потым пакінула, таму што захапілася грэбляй. Як напамін пра каратэ, застаўся толькі белы пояс з трыма палоскамі.

Дзяўчына пра свае недзяўчачыя спартыўныя хобі 11
Дар’я на фота зправа

– Калі  я вучылася ў шостым класе, – кажа дзяўчынка, – да нас прыходзіў трэнер па грэблі і сказаў, што набірае жадаючых пазаймацца, і я вырашыла паспрабаваць, проста дзеля інтарэсу. Хто ж тады ведаў, што я, літаральна, закахаюся ў байдаркі.

Тады Даша не ўмела нават плаваць! Но паспрабавала –  і ў яе вельмі добра атрымалася. Ужо на працягу чатырох гадоў яна займаецца ў Пінскай спартыўнай школе па вяслярным і ветразным відам спорту. Мае спартыўны разрад – кандыдат у майстры спорта. З вялікім энтузіязмам трэніруецца на вадзе пяць-шэсць разоў на тыдзень па дзве гадзіны. Удзельнічае ў рэспубліканскіх спаборніцтвах, мае чатыры медалі і дзесяць дыпломаў.

Дзяўчына пра свае недзяўчачыя спартыўныя хобі 12

Зараз Дар’я кажа, што ёй больш падабаецца грэбля, чым каратэ, таму што з яе дапамогай можна выявіць свае вынослівыя здольнасці. Тым больш, што зборы ў асноўным праходзяць па розных гарадах Беларусі, там можна знаёміцца з новымі спартоўцамі і пераймаць іх вопыт.

А самая вялікая мара для дзяўчыны зараз – атрымаць новы спартыўны разрад – Майстар спорту. Гледзячы на яе працавітасць і цяперышнія дасягненні, можна з упэўненнасцю сказаць, што мара павінна ператварыцца ў рэальнасць. Такім чынам, моладзь у Беларусі мае магчымасць не толькі добра вучыцца, займацца навукай, мастацтвам, але і быць спартыўнай, адкрываць сябе з новых бакоў, неглядзячы на пол і узрост, рабіць сваё жыцце насычаным на падзеі і перамогі.

Фота з асабістага архіву Дар’і.

Добавить комментарий