Валадарка пяску 13

Валадарка пяску

Пескаграфія (мастацтва маляваць на пяску) з’явілася прыкладна пяць–сем гадоў таму, але ўжо набыла неверагодную папулярнасць у краінах Заходняй Еўропы і паступова дабіраецца да нас. Вераніка Паплаўская – адна з першых беларускiх пескаграфаў. Дзяўчына жыве і вучыцца ў Гродна, на факультэце выяўленчага мастацтва ГрДУ.

– Аднойчы, прыкладна два гады таму, я ўбачыла відэаролік у інтэрнеце, дзе дзяўчына з Украіны малявала пяском, і мяне гэта зацікавіла. У нас ва універсітэце выкладаецца прыкладное мастацтва і менавіта там я даведалася, што можна рабіць з падручных матэрыялаў, таму не пабаялася заняцца чымсьці новым, – гаворыць яна.

Так як навучальных відэаролікаў у інтэрнеце няма і, увогуле, пясок – справа вельмі індывідуальная, Вераніка  спачатку спрабавала маляваць з дапамогай мукі, крупы – усяго, што пападалася пад руку. Навучыцца можна толькі метадам проб і памылак. Паступова  выпрацоўваецца свой уласны стыль: спрабуеш намаляваць так, гэтак. Шукаеш, як зрабіць, каб было больш зразумела. Існуюць розныя варыяцыі, акрамя рук можна маляваць пэндзлікам. Але гродзенскі пескограф аддае перавагу працы рукамі, бо дакраненне гарачага (ад ламп) пяску вельмі раслабляе, для арганізма гэта нібыта медытацыя.

Малюнкі дзяўчына выбірае з розных крыніц: нешта бярэ з ілюстрацый кніг, нешта з ужо вядомых карцін, а для некаторых прац натхненнем служыць родны Гродна.

– Я заўсёды нашу з сабой нататнік. Калі ўбачу цікавы пейзаж ці будынак, абавязкова замалёўваю і потым выкарыстоўваю. Увогуле, працую толькі па натхненню. Бывае, што нічога не прыходзіцьу галаву, а раніцай “бац” – і гатоў малюнак! – дзеліцца майстар.

Акрамя пяска гродзенскі пескограф займаецца жіывапісам, дэкарыраваннем, бацікам.

Галоўнымі дарадчыкамі і дапаможнікамі для дзяўчыны з’яўляюцца яе сям’я і, асабліва, бацька. Менавіта ён дае карысныя саветы: як закончыць тэму, які зрабіць пераход, якую музыку падабраць.

– Пескаграфія для мяне не проста хобі,гэта ўжо прафесія, – разважае Вераніка. – Усім, хто жадае паспрабаць сябе ў гэтым кірунку я раю набрацца цярпення, упартасці і ўпэўненасці ў сваіх сілах. Галоўнае – не баяцца спрабаваць, шукаць сябе, і ў вас атрымаецца. Любыя спробы даюць свае вынікі з цягам часу.

Один комментарий о “Валадарка пяску

  1. Всегда хотела познакомиться с человеком, занимающимся пескографией. Почему-то о людях этой профессии я думала иначе. Спасибо, что просветили.

Добавить комментарий