Першы ўсебеларускі тату-фэст адбыўся ў Мінску

14 снежня ў сталічным клубе «Re:Public» упершыню адбыўся ўсебеларускі тату-фестываль. Мерапрыемства ладзілася з мэтамі папулярызацыі татуіроўкі як мастацтва, яе распаўсюджванне, знаёмства гасцей фэсту з новымі напрамкамі і тэндэнцыямі тату-культуры ды проста знаёмства з беларускімі майстрамі татуіроўкі, тату-салонамі.

Арганізатары мерапрыемства вырашылі выйсці за межы звычайнага канцэрта і зладзіць сапраўды нешта большае за яго, што, у прынцыпе, ім і ўдалося. Падчас фестывалю кожны, хто жадаў, мог зрабіць сабе часовую татуіроўку: малюнак хной ці «мехендзі», а прафесійныя стылісты працанавалі над вобразамі ўсіх зацікаўленых. Па калідоры ганялі скейцеры з мінскага клубу «DESTROYER» (шкада, што хлопцам не было дзе паказаць сапраўды крутыя трукі!), ды гэта яшчэ не ўсё. Мы на свае вочы пабачылі, як ствараецца «бодзі-арт» і што закруціць чалавека ў вяроўкі – гэта таксама мастацтва, але не (яшчэ не?) распаўсюджанае на Беларусі. Японскае мастацтва «Shibari» — гэта выраб сапраўды мастацкіх твораў з дапамогай звязвання чалавека вяроўкай.

Насычаная музыкальная праграма прыйшлася публіцы да спадобы. І гэта не дзіўна, бо адыгралі такія гурты, як  Yellow Brick Road , :B:N:, The Conspirators, Міхей Насарогаў  ды, канешне ж, “Крама”!

На інтэрнэт-старонках у сеціве людзі абралі некаторых пераможцаў фэсту самастойна. Лепшым тату-салонам Беларусі быў прызнаны “У Лісіцы”.

Лепшымі татіўрошчыкамі абралі Максіма Мельніка і Юрася Брэсцкага.

Прафесійнае журы ўжо падчас фэсту абіралі лепшых майстроў у такіх намінацыях, як «Traditional» (Ксенія Васкрэсенская), «Партрэт» (Сяргей Канцавы), «Рэалізм» (Ян Вілкс) ды іншых.

Спадзяемся, што такіх мерапрыемстваў у нас адбудзецца яшчэ шмат, бо, як мы пабачылі, людзі цікавяцца такімі не зусім звычайнымі мастацтвамі і напрамкамі сучаснай культуры. Што адмета, на фэсце прысутнічалі людзі зусім рознага ўзросту ды што там, наогул вельмі розныя! Але гэта не стала перашкодай, бо кожны шукаў і знаходзіў цікавае для яго. Пажадаем арганізатарам такой цудоўнай імпрэзы творчага натхнення і сіл, каб ладзіць новыя, яшчэ больш крутыя мерапрыемствы!

Добавить комментарий