Святло далекай лампады
Кожны чалавек, у сілу тых ці іншых абставін, бываючы у розных месцах Беларусі, спыняе свій позірк на святых храмах. Міжволі чалавек задумваецца над тых, калі ўзнік храм, хто прыходзіць сюды зараз, адчывае духоўную сувязь са сваімі продкамі. У сценах праваслаўнага храма слова пастыра накіроўвае думкі прыхажан на дабро і любоў.
У нашай даследчай рабоце мы прывялі ў сістэму матэрыялы па духоўным уплыву Гарадзячыцкай царквы на лёс прыхажан, жыхароў вёскі Гарадзячыцы ў адпаведнасці з храналагічнымі даннымі ад першага ўпамінання нашай царквы да сённяшняга дня.
Мы сустрэліся са старажыламі вёскі Жучкоўскай Тэкляй Іванаўнай, Вішнеўскай Вольгай Цімафееўнай, Семяновіч Валянцінай Міхайлаўнай, Шэўчыкам Мікалаем Мікалаевічам і іншымі.
Мы здзейснілі пошук дакументаў, якія захаваліся і тычацца вывучаемай праблемы – праблемы духоўнай спадчыны.
Пошукі дакументаў былі абцяжараны тым, што ў часы татальнага атэізму, калі храмы зачыняліся альбо разбураліся, амаль усе дакументальныя крыніцы па гіторыі храмаў былі знішчаны. Вялікай дапамогай пры напісанні работы “Святло ладёкай лампады” нам аказала кніга Аляксандра Уладзіміравіча Зіноўева “Плышэўскія”. Асаблівасць гэтай кнігі ў тым, што яна складзена толькі з дакументальных і архіўных матэрыялаў, якія ахопліваюць перыяд з апошняй чвэрці XVIIIершай паловы ХХ стагоддзя. У ёй маюцца дакументы, якія захоўваюцца ў нацыянальным гістарычным архіве Беларусі, Расійскім дзяржаўным архіве, Цэнтральным архіве КДБ СССР, часопісы “Мінскія епархіяльныя ведамасці” за 1868-1920 гг. І шмат іншых выданняў. Матэрыялу дакументальнага шмат, з усім мы папрацавалі і пэўную частку яго выкарысталі ў сваёй рабоце для аргументацыы тэарэтычных палажэнняў.
У даследаванні ўздымаецца праблема адраджэння традыцыйных духоўна-маральных каштоўнасцей.
Гіпотэза: праваслаўныя каштоўнасці – аснова духоўна-маральнага развіцця грамадства.
У якасці аб’екта даследавання мы вылучылі Гарадзячыцкую царкву свяціцеля Мікалая.
Прадметам нашага даследавання з’яўляецца жыццё і дзейнасць святароў як носьбітаў духоўна-маральных каштоўнасцей.
Мэта нашага даследавання – асэнсаванне праваслаўных каштоўнасцей і вызначэнне месца вёскі Гарадзячыцы ў гісторыі праваслаўнай царквы, гісторыі роднага краю, айчыннай гісторыі.
У якасці задач даследчай работы мы вылучылі наступныя:
- раскрыць паняцце “духоўнасць” і сутнасць праваслаўных духоўна-маральных каштоўнасцей;
- прааналізаваць неабходнасць адраджэння праваслаўных каштоўнасцей як асновы духоўна-маральнага развіцця беларускага грамадства;
- прааналізаваць жыццё і дзейнасць дзеячаў царквы для лепшага разумення ўнутраннага свету, які адлюстроўвае сістэму духоўных каштоўнасцей часу;
- разгледзець метады, формы данясення сабранага матэрыялу да шырокага кола людзей;
- навучыцца дабываць інфармацыю з розных крыніц па тэме даследавання;
Сабраны матэрыял дае магчымасць пазнаёміць студэнтаў і тых, хто цікавіцца гісторыяй праваслаўнай царквы і Беларусі з хрысціянскімі духоўна-маральнымі каштоўнасцямі і аргументацыі неабходнасці іх адраджэння.
Стираются события и факты
И новые приходят времена,
Но то, что в прежних жизнях было свято,
Пусть чтят потомки, бережет страна…
У наш няпросты час праблема духоўнасці і маралі глыбока кранае нас. Знаходзячыся на парозе самастойнага жыцця, мы задумваемся аб яго сэнсе, аб сваім прызначэнні на Зямлі. Моладзі заўсёды былі ўласцівы два вядучыя імкненні: да вучобы і зносін. Грамадства ў пэўнай ступені кіруе вучэбным працэсам маладых людзей, але вольны час усё болей пераходзіць пад кантроль сацыяльных стуктур.-ізес. Выпуск друкаванай і відэапрадуцыі, камп’ютарныя праграмы, сетка “Інтэрнет” часта прапагандуюць цынізм, насілле, уседазволенасць…
Мы не маем патрэбнага вопыту і пры адсутнасці духоўна-маральных арыенціраў можна лёгка згубіцца на шляхах жыцця. З аднаго боку, мы імкнёмся да сталення, а з другога – уразлівыя спакусамі свету. Наркаманія, алкагалізм, іграманія, разбэшчанасць – усё гэта губіць чалавека. Нам, маладым, прымаць эстафету ў старэйшых пакаленняў любіць і абараняць Радзіму. Духоўнасць і маральнасць – сувязь сучаснасці з мінулым і будучыняй.
Праблемы ўзаемаадносін царквы і школы прыцягваюць пільную ўвагу сацыёлагаў. У сучаснай Беларусі гэлігія, перш тза ўсё праваслаўная, на дзяржаўным узроўні разглядаецца як важны сацыяльны інстытут, за якім прызнаецца права ўкладу ў фарміраванне беларускай дзяржаўнасці і культуры. Уплыў рэлігійнага фактара ў грамадскім жыцці ўзмацняецца. Згодна данных сацыялагічных даследаванняў апошніх гадоў, многія беларусы разглядаюць рэлігійную спадчыну як важны кампанент нацыянальнай культуры, як характарыстыку дзяржаўнасці і маральнасціў спалучэнні з такімі агульначалавечымі каштоўнасцямі як любоў, мір, справядлівасць.
Запатрабавальнасць традыцыйных духоўных і маральных каштоўнасцей, іх узрастаючая роля ва ўдасканаленні грамадства пабудзілі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь устанавіць больш цесныя сувязі з праваслаўнай царквой.
13 лютага 2015 года была падпісана Праграма супрацоўніцтва Міністэрства адукацыі і Беларускай Праваслаўнай Царквы на 2015-2020 гг.
Змены, якія адбыліся ў нашым грамадстве на працягу апошніх дзесяцігоддяў, працэс адкрыцця архіваў, будаўніцтва храмаў – усё гэта робіць даследаванне па духоўным краязнаўстве актуальным і цікавым.