Мой куток зямлі родны – Беларусь
Радзіма… Айчына… Бацькаўшчына… Кожны з нас зараз уявіў сабе родныя мясціны, неверагодную прыгажосць краіны-маці, да якой у нас толькі цёплыя і светлыя пачуцці. Ніякая другая зямля не параўнаецца з Беларуссю, з яе каштоўным мінулым, яркай сучаснасцю і чыстай будучыняй. Я веру, што кожнай краіне ёсць чым ганарыцца, і Беларусь не з’яўляецца выключэннем.