Мой куток зямлі родны – Беларусь 10

Мой куток зямлі родны – Беларусь


Радзіма… Айчына… Бацькаўшчына… Кожны з нас зараз уявіў сабе родныя мясціны, неверагодную прыгажосць краіны-маці, да якой у нас толькі цёплыя і светлыя пачуцці. Ніякая другая зямля не параўнаецца з Беларуссю, з яе каштоўным мінулым, яркай сучаснасцю і чыстай будучыняй.


Я веру, што кожнай краіне ёсць чым ганарыцца, і Беларусь не з’яўляецца выключэннем.


Па-першае, яна можа пахваліцца сваім геаграфічным становішчам. Яна размешчана на скрыжаванні гандлёвых шляхоў. Беларусь – краіна шырокіх краін і лугоў, зялёных пагоркаў, вялікіх лясоў, “бясконцых” рэк і азёр. Адным з цікавых фактаў пра нашу Радзіму з’яўляецца тое, што яе часта называюць лёгкімі Еўропы праз яе шматлікія балоты.


Я ўпэўнена, што і турысты, і карэнныя жыхары хацелі б наведаць многія месцы ў нашай сінявокай краіне, бо яна сапраўды багатая на флору і фаўну. Прырода мае вялікі станоўчы ўплыў на чалавека. Гэта даказана ў многіх навуковых даследаваннях, якія больш падрабязна паказваюць узаемасувязь асобы і навакольнага асяроддзя. Таму ў Беларусі вы ніколі не страціце сябе, бо ў кожным куточку вы знойдзеце тое камфортнае месца, дзе адчуеце прыліў сіл, энергіі, матывацыі, а можа, проста супакаенне. Нават калі вы толькі вымавіце назву нашай краіны, вы адчуеце цяпло на душы. Гэта наша родная зямля, гэта тое месца, дзе большасць з нас нарадзілася, вырасла і працягвае жыць.


І ўсё ж такі, безумоўна, галоўны здабытак кожнай краіны – гэта людзі, якія там жывуць. Яны імкнуцца да стварэння лепшай будучыні, бо які народ не хоча ўплываць на працэс развіцця ўласнай гісторыі? Чалавек – гэта творца ўсяго, што здараецца ў краіне. Ён будуе лёс сваёй надзвычайнай Радзімы. Праз гэты працэс і вызначаецца ўзровень павагі да Бацькаўшчыны, якая даравала нам такое светлае дзяцінства.

Я думаю, што кожная нацыя можа ганарыцца сваімі прадстаўнікамі. Беларусь таксама багатая на таленавітых людзей. Сярод іх вы можаце знайсці імёны палітыкаў і грамадскіх дзеячаў, інтэлектуалаў і навукоўцаў, герояў вайны і працы, спартсменаў, акцёраў і мастакоў, журналістаў. Перш за ўсё я хацела б узгадаць імёны нашых выбітных нацыянальных пісьменнікаў і паэтаў Янкі Купалы, Якуба Коласа, Васіля Быкава, Кузьмы Чорнага, Івана Шамякіна. Яны ўнеслі вялікі ўклад у развіццё беларускай літаратуры. Іх творы перакладзены на многія еўрапейскія мовы. Акрамя таго, многія мінскія вуліцы названыя ў гонар беларускіх пісьменнікаў, напрыклад вуліца Максіма Багдановіча, плошча Якуба Коласа.


Дарэчы, і пра сучасных пісьменнікаў варта згадаць. Яны працягваюць пісаць творы, якія ў той ці іншай ступені адлюстроўваюць цяперашнія працэсы ва ўсіх сферах грамадства. Таксама сучаснікі ствараюць новыя тэндэнцыя ў развіцці літаратурнага руху і актуалізуюць сур’ёзныя праблемы нашых дзён. Да іх з упэўненасцю можна аднесці, напрыклад, Святлану Алексіевіч, лаўрэата Нобелеўскай прэміі па літаратуры за 2015 год. Яе творы, такія, як «Апошнія сведкі», «Цынкавыя хлопчыкі»,» У вайны не жаночы твар», сапраўды вартыя прачытання.


Звернем увагу і на навуковыя дасягненні беларусаў. Варта сказаць, што ў Беларусі добра развіта сістэма навукі і адукацыі. Нацыянальная акадэмія навук Беларусі з’яўляецца адным з найвялікшых навуковых цэнтраў у нашай краіне. Яе навукова-даследчыя інстытуты працуюць над рознымі важнымі праблемамі ў такіх галінах, як матэматыка, эканоміка, оптыка, генетыка. У маі 2015 года Беларусь афіцыйна стала ўдзельнікам Балонскага працэсу – еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі.

Нягледзячы на тое, што беларуская зямля нарадзіла многіх выдатных людзей, шмат ураджэнцаў нашай краіны былі вымушаны шукаць лепшага жыцця па-за межамі праз шматлікія палітычныя і эканамічныя цяжкасці, якія праследвалі Беларусь на працягу ўсёй гісторыі нацыі.

Усё гэта мае моцны гістарычны ўплыў на развіццё беларускай дзяржаўнасці. Ад размяшчэння нашых сапраўдных тэрыторый залежалі такія сферы, як эканоміка, культура, станаўленне этнічнага менталітэту жыхароў нашай Радзімы.

Наша краіна мае доўгую і цікавую гісторыю. Беларуская дзяржаўнасць зарадзілася ў Х стагоддзі. На жаль, праз сваё геаграфічнае становішча гэта быў раён шматлікіх войнаў і ўварванняў. Вялікая Айчынная вайна – адзін з самых трагічных і гераічных перыядаў у нашай рэальнай гісторыі. Аднак Рэспубліка Беларусь перабудавала свае гарады і аднавіла сваю эканоміку. І ўсё дзякуючы чаму? Вядома, дзякуючы чалавечай дзейнасці. І мы вельмі рады, што наш народ адданы сваёй Радзіме, што ён надае так шмат увагі падтрыманню дабрабыту ва ўсіх адносінах.


Такім чынам, Беларусь прайшла вельмі цяжкі і доўгі шлях у фарміраванні і ўдасканаленні сацыяльна-палітычных працэсаў. Безумоўна, у цяперашні час цяжка знайсці сапраўдных герояў. Але відавочна адно: вялікія часы ствараюцца вялікімі людзьмі.


Гаворачы пра наш нацыянальны характар, многія замежнікі прызнаюць, што мы камунікабельныя і гасцінныя, шчодрыя і памяркоўныя, знаходлівыя і міралюбівыя. Я веру, што кожны з нас мае гэтыя якасці, каб мы былі здольныя заўсёды годна прадставіць Бацькаўшчыну сярод іншых культур.

Ці можаце вы ўявіць сваё жыццё сярод чужых людзей, альтэрнатыўнай культуры іншых краін? Мабыць, так яно бывае ў жыцці праз вымушаныя абставіны, не па сапраўднаму жаданню чалавека. Але пры такім раскладзе вы ўсё роўна будзеце сумаваць па Радзіме, па яе маральна-этычным каштоўнасцям, якімі валодае беларускі народ. Калі казаць пра мяне, мне было б вельмі цяжка пакінуць краіну назаўсёды. Я з упэўненасцю магу адзначыць, што Беларусь для мяне з’яўляецца сімвалам адданасці, надзейнасці, трываласці і рашучасці. Я люблю сваю Айчыну, шаную беларускі народ. Я хачу спрыяць лепшаму развіццю сацыяльна-гістарычных працэсаў, якія адлюстроўваюць рэчаіснасць і паказваюць годнае паляпшэнне як унутранага стану Беларусі, так і яе становішча на міжнароднай арэне.


Вечна жыві і квітней, Беларусь!

Добавить комментарий