Калі сэрцы б’юцца ва ўнісон: мінчанка выхоўвае трынаццаць дзяцей

Дзверы ў кватэры Наталлі Трыфанавай не замыкаюць: вялікую сям’ю добра ведаюць па ўсёй акрузе. Але гэта не звычайная сям’я, а дзіцячы дом сямейнага тыпу.

Калі сэрцы б'юцца ва ўнісон: мінчанка выхоўвае трынаццаць дзяцей 13

А летам Наталля з мужам і дзецьмі выбіраюцца на прыроду: у мінулым годзе Дзмітрый і Наталля набылі дом у Нарачанскім раёне. І цяпер кожнае лета ўсе разам едуць на працоўны адпачынак. Там маюць сваю гаспадарку: жанчына жартуе, што з такой колькасцю дзяцей мець агарод вельмі проста, бо ўсе пры справе і любую працу можна зрабіць нашмат хутчэй.

Усяго ў пары Трыфанавых жыве трынаццаць дзяцей, з іх чацвёра – уласныя дзеці, а дзевяць – выхаванцы дзіцячага дома сямейнага тыпу. Як толькі адчыняю дзверы, падбягае, віляючы хвастом, чорны сабака Лансель, потым выходзіць гаспадыня. Усміхаючыся, жанчына прапануе прайсці на кухню, дзе ў вялікім рондалі варыцца суп на ўсю сям’ю. Там яна расказвае сваю гісторыю.

Першае прыёмнае дзіця Наталля ўзяла, калі ёй было дваццаць пяць год. На той момант у яе быў сын ад першага мужа, а сама яна толькі вышла замуж за Дзмітрыя Трыфанава. Хлопчыка звалі Саша, і гісторыя ў яго вельмі цікавая. Дзмітрый Мікалаевіч пэўны час працаваў у Сколкаўскім лагеры, дзе блізка сышоўся з хлопчыкам і паабяцаў забраць таго дахаты. Але самотнаму мужчыне не дазвалялі ўсынаўляць дзіцё. Пасля шлюбу ён расказаў гэтую гісторыю жонцы, і тая адразу згадзілася: “Калі абацяў, трэба забіраць”. Але калі прыехалі ў дзіцячы дом, насустрач выйшаў не маленькі хлопчык, а высокі хлопец, на галаву вышей за Наталлю. “Дзіма, ты мне хлопчыка абяцаў, а не амаль мужчыну!”, – успамінае жанчына і смяецца. Але калі абяцалі, трэба было забіраць. Гэтак у сям’і з’явіўся першы прыёмны хлопец.

Калі сэрцы б'юцца ва ўнісон: мінчанка выхоўвае трынаццаць дзяцей 14

Пасля ў мужа з жонкай з’явілася яшчэ двое дзяцей, Віка і Андрэй. Яны таксама трапілі да Наталлі і Дзмітрыя выпадкова: аднойчы проста патэлефанавалі з меснага выканкама і патлумачылі, што ёсць хлопчык з дзяўчынкай, у якіх вельмі цяжкая сітуацыя ў сям’і. Чаму ўсынавілі? Бо дзецям проста не было, куды ісці. Мая суразмоўца, па характару вельмі мяккі і добры чалавек, не змагла пакінуць брата з сястрой адных. Так сям’я Трыфанавых павялічылася.

Пасля нарадзіўся другі сын, Улад. Дзеці цудоўна жылі разам, сябравалі, і да Дзмітрыя і Наталлі прыйшло адчуванне, што яны могуць дапамагаць самотным дзецям быць шчаслівымі. З таго часу вырашылі стварыць дзіцячы дом сямейнага тыпу.

Для Наталлі гэта было цяжкае рашэнне, бо ёй было неабходна пакінуць працу медыцынкай сястры. Успамін пра звальненне не вельмі прыемны для жанчыны: яна хмурнее, з твара знікае заўсёдашняя ўсмешка. У той дзень, калі яна прыйшла на працу з заявай аб сыходзе, жанчына спадзявалася, што ў яе будзе месяц, каб звыкнуцца з думкай, што яна больш не будзе працаваць у бальніцы. Але ж заяву падпісалі і дазволілі ісці адразу, без адпрацовак, што было для быўшай медсястры шокам.

Калі сэрцы б'юцца ва ўнісон: мінчанка выхоўвае трынаццаць дзяцей 15

– Я зашла ў бальніцу медсястрой, а выйшла беспрацоўнай. Дагэтуль шкадую, што пакінула працу.

Але выбар быў зроблены, і Наталля з мужам пачалі збіраць дакументы.

– Браць вырашылі хлопцаў-падлеткаў, бо ў гэтым узросце дзяцей звычайна не забіраюць. Калі дзіцёнак маленькі, усе хочуць яго паціскаць, паабдымаць, а калі ўжо з’яўляецца пэўны характар і падлеткавыя прышчы на твары – тады хлопец нікому не патрэбны.

Зараз у кватэры жыве Наталля з мужам і трынаццаць дзяцей. Месца хапае кожнаму, памер кватэры – 256 квадратных метраў. У кожным пакоі жывуць два-тры хлопца, дзяўчынкі, якіх толькі дзве, жывуць у асобным пакоі. Таксама ёсць вялікая кухня, зала, дзецям хапае месца для сваіх гульняў. Жыллё не належыць сям’і Трыфанавых, яно з’яўляецца дзяржаўным і выдзелена пад дзіцячы дом. Калі жанчына скончыць працу гаспадыняй дзіцячага дома, ёй давядзецца пакінуць хату.

Размова праходзіць пад віск дзяцей. Мне становіцца цікава, ці хапае ў суразмоўцы часу і магчымасцяў надаваць неабходны памер увагі кожнаму з маленькіх жыльцоў. Але Наталля запэўнівае, што калі выхаванне дзяцей пераўтвараецца ў сэнс жыцця, цяжка падыходзіць да гэтага безадказна.

Калі сэрцы б'юцца ва ўнісон: мінчанка выхоўвае трынаццаць дзяцей 16

– Канешне, надаваць шмат увагі кожнаму – гэта немагчыма. Але паміж мной і працоўніцай інтэрната ёсць вялікая розніца: яна адпрацавала пэўную колькасць гадзін і пайшла да дому, ёй усё роўна, што будзе далей з гэтымі дзеткамі. А я з імі цэлы дзень.

Часам прыходзіць думка, што хочацца пасядзець у цішыні, адпачнуць. Але калі застаюся адна, мне становіцца не ўтульна, не хапае шуму, дзіцячых галасоў, тупату. І любую працу лягчэй рабіць: калі трэба прыбраць у квартэры, мы падзяляем абавязкі, працуем разам, і за дзень у хаце чысціня”.

Падчас размовы заўважаю, што кожны з дзяцей кліча Наталлю “маці”. У адказ на маё пытанне жанчына заўважае, што гэта больш яе пасада ў гэтым доме, чым асабістае пачуццё хлопцаў.

– Гэта ж хлопцы, яны не падыходзяць да гэтага пытання з пункту гледжання пачуццяў. А як ім яшчэ мяне называць? Цёця Наташа? Гэтак не пойдзе, усё ж такі ў гэтым доме ёсць пэўныя правілы. Мой статус тут – “маці”, таму дзець клічуць мяне толькі так.

Адметна, што ўсіх прыёмных дзяцей Наталля лічыць сваімі, нягледзячы на тое, што яны захоўваюць сваё прозвішча і пачынаюць самастойнае жыццё пасля васямнаццаці год.

Колькі праз яе рукі прайшло дзіцей, жанчына ўжо дакладна і не падліча. Але кожнага памятае ў твар і амаль з кожным працягвае стасункі.

Калі сэрцы б'юцца ва ўнісон: мінчанка выхоўвае трынаццаць дзяцей 14

– Часта бывае, калі пасля паўналецця дзеці сыходзяць і пачынаюсь самастойнае жыццё, але большая частка захоўвае сувязь. Прыходзяць, тэлефануюць, завуць на вяселле, знаёмяць з дзецьмі. Некаторыя адыходзяць далёка – я не крыўдую, яны мне нічым не абавязаны. Наадварот, радуюся, што ў людзей усё добра.

Але на кожнае свята ўсе выхаванцы Наталлі збіраюцца каля яе, жанчына ўжо звыкла, што трыццаць чалавек – гэта мінімальная колькасць народу. Затое, адчуваючы сабе часткай вялікай сям’і, спадарыня Трыфанава адчувае, што яе праца мае сэнс.

Часам дзеці прыводзяць да мяне сваіх дзяцей, просяць пасядзець, у жарт называюць бабуляй. Мне гэта не вельмі падабаецца, бо я не лічу гэтых малых сваімі ўнукамі, ды і якая ж я бабуля ў мае сорак тры? Так і кажу ім. Некаторыя крыўдзяцца, але большасць разумее. Мае ўнукі – гэта малышы, якіх народзяць мае дзеці.

Сваім абавязкам гаспадыня лічыць не проста выхаваць здаровых дзяцей, але ж і зрабіць іх дзяцінства шчаслівым. Сям’я часта выязджае на экскурсіі, у аквапарк, летам жывуць у лесе ў намётах.

У гэты момант на кухню заходзіць адзін з хлопчыкаў, Дзяніс.

– Дзе лепей: у інтэрнаце ці тут?, – пытае прыёмная маці. Адказ відавочны – не зважаючы ні хвілінкі, хлопчык кажа:

Тут.

За акном цямнее, размова набывае хатнюю атмасферу.

Калі сэрцы б'юцца ва ўнісон: мінчанка выхоўвае трынаццаць дзяцей 18

– Ці адчуваю я сабе шчаслівай? Напэўна, нельга заўсёды адчуваць толькі шчасце і радасць. Канешне, здараецца рознае. Але я веру, што, раз сваёй працай я дапамагаю дзеткам быць шчаслівымі – я жыву не дарма.

Добавить комментарий