Слова лечыць і калечыць
Над намі словы ўладараць. Мы чуем і гаворым іх. Яны то здружаць, то пасвараць Сяброў і ворагаў маіх. Сяргей Грахоускі “Словы”
Мая бабуля заўседы казала: “Язык за зубамі і за губамі, а вушы адкрыты”. Гэта азначае, што, напэўна, сама прырода распарадзілася, каб па-першае, чалавек асэнсоўваў і ўзважваў інфармацыю, якую ён атрымаў, і толькі потым пачынаў выказвацца.
Ад таго, што мы гворым, залежыць многае. Слова – гэта не проста набор літар у адпаведным парадку, гэта вялікая і магутная сіла, якая можа змяніць думкі і дзеянні чалавека ў адно імгненне. Яно можа як і натхніць чалавека на вялікія справы, так і кінуць у роспач і дэпрэсію. Добрае слова бывае легкае і ўрачыстае, яно акрыляе і дае надзею. Мудрае слова можа ўратаваць ад бед, няправільных і паспяховых рашэнняў. Грубае – наогул ударыць наводмаш. Трэба заўседы добра падумаць, перш чым скажаш. Бо бяздумных слоў не вернеш. Гэта прынясе пакуты не толькі субяседніку, але і табе самому.
Я, як чалавек, які збіраецца быць журналістам, павінна больш за ўсіх астатніх ведать вышэйпералічаныя моманты і старацца не рабіць памылак. Бо слова – гэта не толькі мой сябар, але і вораг адначасова.
Зусім нядаўна мне пашансавала разам з настаўніцай рускай мовы пабываць на інтэрв’ю з малалетнімі вязнямі фашысцкіх канцлагерэй. Я загадзя даведалася хто будзе, папрасіла арганізатара расказаць нейкія звесткі з біяграфиі кожнага чалавка, зрабіла некалькі пытанняў. І вось наступае дзень ікс. Я вельмі хвалявалася, бо ніколі са мной такога ў жыцці не было. Настаўніца старалася супакоіць, казала: “ Даражэнькая, ты так рыхтавалася, шмат працавала над пытаннямі, гэта ўсе не павінна быць дарма. Мы пачнем інтэрв’ю разам, а калі будзеш адчуваць, што ўпэунена ў сваіх сілах, я вас пакіну”. Памятаю, тады так лёгка стала на душы. Колькі пяшчоты, веры і натхнення было ўкладзена ў гэтыя словы. Так я зазумела: «На самай справе, слова лечыць…»
Інтэрв’ю пачалося. Я пазнаёмілася з Гуліс Валянцінай Максімаўнай (у 15 год трапіла ў канцлагер Азарычы). І першае, што мяне здзівіла, так гэта яе аптымістычнасць і зацікаўленасць да бяседы. Адзначыўшы, што, хоць і здарылася такое гора ў яе жыцці, яна ніколі не апускала рукі, працавала над сабой, цвёрда ішла ўперад. Параіла і мне заўседы прыслухоувацца да сябе і сваіх жаданняў, не звяртаць ні на каго ўвагі і ўпэўнена рухацца да сваёй мэты. «Вось яно, — здзівілася я, слова можа таксама акрыляць і матываваць чалавека». Дзякуючы нашай размове, я ўжо зусім забыла пра хваляванне і была ўпэўнена ў паспяховасці гэтага інтэрв’ю.
Яшчэ адна гераіня — Іванюк Ірына Міхайлаўна (трапіла ў канцлагер Грос-Розэн яшчэ зусім маленькай, але шмат чаго ведала, дзякуючы ўспамінам маці). Я бачыла, як цяжка давалася ёй размова. Яна не магла стрымліваць слез, але ўсе ж здолела прыадкрыць заслону сямейнай гісторыі. Каб Ірыне Міхайлаўне было лягчэй, я паспрабавала адводзіць яе ад размоў пра цяжкае дзяцінства. Было скаладана падбіраць словы, бо тэму вайны нельга так проста сводзіць да нечага простага і “легкага” да ўспрымання. Гэтым можна паказаць сваю непавагу да чалавека и яго душэўнай раны.
Звяртаю ўвагу, што ў таким выпадку слова можа стаць тваім ворагам, таму дзейнічаць трэба далікатна и неспяшаючыся. Гэта таксама своеасаблівая псіхалогія.
Зараз, робячы аналіз гэтага інтэрв’ю, я пераконваюся: словы – гэта адзіныя пасрэднікі і дапаможцы ў фарміраванні і перадачы думак. Словы складваюцца ў сказы, потым у тэксты, з дапамогай якіх адбываюцца зносіны і пазнанне чалавека. З дапамогай слоў я пішу гэтае сачыненне. Напрыканцы свайго паведамлення я хачу адзаныць, что слова-гэта вялікая сіла. Можна словам прымусіць любіць, а можна і забіць. З аднаго боку слова гнуткае, а з другога – цвёрдае. Усе гэтыя характарыстыкі і робяць мову нечым асаблівым, тым, что робіць чалавека асаблівым.
Мая настаўніца і гэтыя жанчыны паказалі, што кожнаму з нас трэба мець адкрытае і шчырае сэрца ды чалавечую дабрыню, каб сілай слова абуджаць у душы лепшая яе якасці, такія як міласэрнасць, вялікадушнасць, гуманнасць, уменне дараваць і любіць.