Што такое чалавечнасць? 9

Што такое чалавечнасць?

Не кожны дзень мы задумваемся над гэтым пытаннем. Праява чалавечнасці хутчэй адбываецца на падсвядомым узроўні. І добра, калі гэта так. Бо з  самага дзяцінства нам прапаведуюць важнасць гуманізму і павагі да навакольных. Звяртаючыся да слоўніка, чалавечнасць – гэта маральная якасць, якая выказвае прынцып гуманізму ў дачыненні да паўсядзённых узаемаадносін людзей. Сінонімамі з’яўляюцца словы: гуманнасць, дабрыня, спагадлівасць. Але важна памятаць, што мы павінны адносіцца з павагай не толькі да сябе і сваіз блізкіх, але нават і да навакольных людзей.

Я лічу, што пачуццё дабрыні, клопату і нават кахання ёсць у кожнага чалавека. Вядома многія скажуць, што я гляджу на ўсё праз ружовыя акуляры. Але я ўсё яшчэ веру ў людзей. Я веру ў тое, што ў кожным чалавеку ёсць хоць маленькая макулінка суперажывання, маленькая, але галоўнае тое, што яна ёсць! Кожны чалавек мае свае прычыны не паказваць свае пачуцці іншым людзям, і гэта не значыць, што нехта іншы можа называць яго злым, абыякавым і эгаістычным.

На вуліцах шмат людзей, якія не пройдуць міма і дапамогуць. Але ніколі не трэба спадзявацца на іншых, заўсёды спадзявайцеся толькі на сябе. Але пры гэтым ніколі не адмаўляйцеся, калі вам прапануюць дапамогу. І канешне, не забывайце дапамагаць людзям, якія вас атачаюць. Бо нават адным простым для вас дзеяннем можна аблегчыць жыццё іншаму чалавеку і нават выратаваць яго.

Але чалавечнасць – гэта не толькі пра дзеянні. Заўсёды сачыце за тым, што вы кажыце. Часам словам можна зрабіць балючай, чым ударам.

І заўсёды памятайце : жыццё – гэта бумеранг, і дабро і зло вернецца да вас!

Добавить комментарий