Шчасце жыць у мiрнай краiне.
Радзіма ёсць ва ўсіх людзей на Зямлі, толькі значэнне яе для кожнага асаблівае. Для аднаго чалавека – гэта месца, дзе ён з’явіўся на святло, для іншага – дом, дзе ён жыве, а для мяне – гэта мая краіна, вялікая і выдатная. Бацькі заўсёды вучылі мяне любіць Радзіму так, як любяць яе самі.
У першую чаргу, для мяне шчасце – блізкія людзі побач, цікавыя заняткі, развіццё, магчымасць вучыцца новаму. Мне б хацелася, каб людзі не перашкаджалі быць шчаслівымі адзін аднаму – не былі падступнымі, не зайздросцілі, не падманвалі, таму што гэтым яны робяць вельмі балюча. Мне непрыемна, калі нехта побач са мной пакутуе. Я мару жыць у добрым свеце. Для кожнага чалавека слова шчасце мае сваё асаблівае значэнне, звязанае з тым, як складваецца яго жыццё. Для многіх шчасце – гэта матэрыяльныя каштоўнасць, забяспечанае жыццё. Для духоўна багатых людзей вялікую каштоўнасць мае магчымасць духоўнага развіцця і ўзбагачэння. Часам здараецца, што шчасце – гэта тое, чаго не хапае або і зусім няма ў жыцці. Тады чалавек спрабуе знайсці гэта, зрабіць так, каб спраўдзіліся яго мары, — і гэта ўжо для яго шчасце. Вот i я так сама хачу, каб у нашай краiне не было нiчога дрэннага. Хачу, каб кожны мог памарыць i зразумець, што для яго шчасце. Каб нiколi нашы дзецi не ведалi, што такое вайна.
Радзіма — не толькі родная краiна чалавека, дзе ён жыве, а гістарычная, культурная спадчына яго народа. Беларусь — зямля нашых продкаў, багатая на падзеі і імёны. Кожны чалавек непасрэдна звязаны з той зямлёю, на якой нарадзіўся. Так і мы, дзеці нашай мілай матулі-Беларусі, павінны ведаць, што краіна, у якой мы жывём, — гэта самы цудоўны падарунак.
Цяпер, ідучы па шумных пыльных гарадскіх вуліцах, узіраючыся ў бліскучыя вітрыны і неонавыя шыльды, ты ў думках вяртаешся туды, дзе лавіў матылькоў па раніцах і еў бабуліны чарнічныя пірагі. Для чалавека няма нічога бліжэй і даражэй роднага краю — месца, якое выгадавала цябе.
На мой погляд, у нашай краіне і ў свеце на сённяшні дзень актыўна вядзецца вайна з тэрарызмам. Жаль, што на дадзены момант засталося мала ветэранаў, якія служылі і ваявалі за тое, каб на цяперашні момант людзі жылі шчасліва, не мелі патрэбу ў ежы і цяпле. Але зараз наша дзяржава добра клапоціцца аб ветэранах.
Як па мне так гэта першае, што павiнен рабiць кожны жыхар нашай краiны: паважаць і шанаваць старэйшых. Бо калі б не ветэраны, якія ваявалі за наша жыццё, то нас бы і не было. Але не ý кожнай краiне цiха. Я прывяду вам прыклад, дзе і цяпер праводзяцца ваенныя дзеянні. Гэта Сірыя або Данбас.
Мне хацелася б, каб у жыцці кожнага з нас ніколі не надыходзіла тая сумная часіна, якая адарвала б нас ад роднай зямлі, каб радасць адзінства з Радзімай заўсёды жыла ў нашых душах. Любiце i шануйце сваiх блiзкiх, так сама i Радзiму. Не пакiдай яе.