Подайте мне книгу

Навошта чалавек чытае кнігі?

Аднойчы на уроку беларускай літаратуры настаўніца расказвала нам пра першыя кнігі, якія з’явіліся ў маёй краіне. Тады мяне вельмі зацікавіў адзін факт: у мінулым не кожны чалавек мог дазволіць купіць сабе кнігу, часопіс. Я, на той момант яшчэ толькі пяцікласніца, не магла зразумець, што ж такога было ў тых кнігах раней, і чаму многія людзі згаджаліся плаціць вялікія грошы за «нейкія паперкі»? Цяпер я, канешне, ўсё зразумела…

Адна кніга раней магла пісацца не толькі гадамі, але і дзесяцігоддзямі, да таго ж размяшчаўся тэкст не проста на паперы, а на берасце ці на скуры жывёлаў. Менавіта таму кніга раней — раскоша толькі для багатага чалавека. Але цяпер я яшчэ больш перастала разумець людзей дваццаць першага стагоддзя… Чаму амаль усе мы перасталі чытаць кнігі, калі ў нас з’явіліся такія вялікія магчымасці?

Думаю, чалавек з мінулага нам бы пазайздросціў, даведаўшыся, што мы маем бібліятэкі, а амаль ўсе кнігі ў магазінах стояць не так шмат, і цяпер купіць іх зможа кожны падлетак. Але, на жаль, гэтымі магчымасцямі мы не карыстаемся. Я не хачу абвінавачваць нікога, бо сама ужо даўно не адкрывала кніг, але гэтым я не ганаруся!

Над такім нецікавым жыццём задумацца і пачаць нешта мяняць ў ім мяне натхніла цытата: «Людзі, якія чытаюць кнігі, заўсёды будуць кіраваць людзьмі, якія глядзяць тэлевізар!» Сапраўды, якім вы ўяуляеце чалавека, у якога любімы занятак – чытанне кніг? Для мяне гэта адукаваныя, разумныя, духойна багатыя, эрудзіраваныя людзі.

Але кнігі даюць не толькі гэта. Яны развіваюць памяць, дапамагаюць павялічыць слоўнікавы запас. Я, напрыклад, адразу магу сказаць шмат чытае чалавек ці не, толькі нядаўна пазнаёміўшыся з ім. Згадзіцеся, добра слухаць таго чалавека, які адразу можа фарміраваць свое думкі прыгожа і карэктна.

Нельга прамаўчаць і пра тое, колькі новай інфармацыі даюць табе кнігі! Дзякуючы ім, кожны чалавек можа пабываць ў самых розных краінах, лежачы дома на канапе. Такім чынам я з упэўненасцю магу сказаць, што з заўтрашняга дня я кожны дзень пачну чытаць хоць пару старонак книг ў дзень. Бо як цудоўна быць начытаным чалавекам, які разбіраецца ў многіх сферах жыцця і ў любы момант можа падтрымаць дыялог!

Добавить комментарий