Мужчыны віншуюць… 14

Мужчыны віншуюць…

Свята вясны, прыгажосці і жаноцкасці не можа пакінуць абыякавым нікога. Вось і сапраўдныя мужчыны (не ў залежнасці ад узросту) вырашылі павіншаваць не толькі сваіх матуль, жонак і сябровак, але і ўсіх жанчын Беларусі. Дзяўчаты, квітнейце, чытаючы гэтыя радкі! А вы, хлопцы, бярыце на нататку, як прыгожа і шчыра можна віншаваць нас, зусім няслабы пол.

1.Александровіч

Аляксандр Александрэнка, вучань СШ №1 г. Заслаўя, 4 клас:

[box]Віншую ўсіх дачок, матуль і бабуль з жаночым днём — 8 сакавіка! Хай вам дораць самыя прыгожыя кветкі і хай у вас будзе ўласны замак і дужы рыцар, які выратуе ад усіх нягод. Жадаю шчасця, здароўя, кахання, каб вы заўсёды былі прыгожыя і каб здзяйсняліся вашы мары. Няхай гэтае свята ніколі не сканчаецца![/box]

2.Германовіч

Павел Германовіч, вучань Заслаўскай гімназіі, 11 клас:

[box]Мілыя дзяўчыны! У гэты цудоўны (насуперак перакананням многіх хлопцаў) дзень я віншую вас са святам Вясны. І жадаю неабсяжнага шчасця, найчысцейшага кайфу, бясконцага цяпла і ласкі.

Жадаю, каб вашы сэрцы заўсёды былі адкрытыя для радасці і поўныя спружыністымі надзеямі. Каб кожная раніца ўрывалася ў вашае жыццё шматспадзеўна і дражняча, як першы вясновы прамень сонца, а кожны дзень з’яўляўся яркім і радасным адкрыццём! Жадаю вам усім адшукаць сваю другую палоўку, а тым, хто яе ўжо знайшоў, трымаць мацней, бо, нягледзячы на наша хлапечае бурчанне, мы без вас ніяк.[/box]

3.Казак

Міраслаў Казак, студэнт БДУІР, 20 гадоў:

[box]Няхай кожная дзяўчына і жанчына ў гэты незвычайны дзень атрымлівае асалоду ад надыхода вясны. Памятайце, што кожны праменьчык сонца, кожны яшчэ нясмелы спеў птушкі, кожнае цёплае слова сёння для Вас (дарэчы, не толькі сёння). Цешце нас, мужчын, сваёй незямной прыгажосцю і захапляльнымі ўсмешкамі. У гэты дзень усе кветкі ў вас у руках, а мы ля вашых ног![/box]

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Дзмітрый Краўцэвіч, настаўнік геаграфіі, Ліцэй БДУ:

Дарагія жанчыны, дзяўчаты, дзяўчынкі!
Пазбірайце на свеце ўсе шчасця крупінкі.
Вы, жанчыны, у сямейным жыцці і ў працы,
Вы, дзяўчаты, у каханні, у вучобе, у гулянцы,

Вы, дзяўчынкі, у цукерках салодкіх і ў ляльках,
У бацькоўскай пяшчоце і ў забаўлянках.
Для жанчын: каб у хаце спакой і парадак,
Для дзяўчат: прыгажосці ў шыкоўных нарадах,

Для дзяўчынак: “мульцяхі”, і цырк, і McDonald’s,
Горы пацерак, фарбаў и бусінак подвязь.
Для жанчын і дзяўчат: не ў метро – на машынах,
Разбірацца заўжды ў юнаках і мужчынах.

І, наогул, асобам жаночага полу
Мы паклонімся разам да самага долу.
Хлапчукі, юнакі, мужыкі і дзядулі
Вам гукаюць Вясну, каб вы птушак пачулі,

Каб ўсе кветкі дамоў не змаглі вы данесці,
Каб ў ваш гонар гучалі святочныя песні,
Каб душа змагла ўдоваль кахання напіцца,
Хай пануе Вясна і ў вачах вашых шчасце іскрыцца!

5.Дубкоўскі

Аляксандр Дубкоўскі, начальнік упраўлення спорту Міністэрства спорту і турызму РБ:

[box]Дарагія жанчыны, мілыя нашы дамы! Напярэдадні гэтага вясновага дня, калі мільёны мужчын з любоўю глядзяць на сваіх жанчын, хочацца павіншаваць вас са святам і пажадаць, каб вашы мужчыны не толькі ў гэты дзень, але і ва ўсе дні будучага года дарылі  вам радасць, кветкі і віншаванні , а ад вас атрымлівалі ўсмешкі і пацалункі. Жадаю вам усім велізарнага шчасця і не менш велізарнага здароўя![/box]

Каханне, каханне, каханне… Яно паўсюль, адчуваеце? Няхай вясновае свята прыгажосці толькі ўзмацніць сапраўдныя пачуцці, а доўгачаканая госця Вясна будзе радаваць добрым надвор’ем і цёплымі ўсмешкамі.

Яшчэ раз са святам!

Добавить комментарий