Мая любімая пара года
Кожны чалавек мае любімую пару года, і яна звязана з якімі-небудзь успамінамі ці момантамі з жыцця. Любая пара асабліва цудоўная. Зіма, як дзяўчына, якой разбілі сэрца, і яна стала лядоўня да ўсіх. Вясна, як маладая асоба ў пошуках сябе, а лета наадварот маленькае дзіця, якое хоча весяліцца. Восень, як жанчына, спачатку перажывае, а потым наліваецца фарбамі.

Мая любімая пара года-вясна. Для мяне гэта пара года, калі ўсё пачынаецца нанова. Усё прачынаецца, і я магу адчуць сябе абноўленай. У гэты час я проста адпачываю і чэрпаю натхненне ад прыроды. Адчуваю сябе, як мядзведзь пасля доўгай спячкі. З гэтай пары года ў мяне звязана шмат успамінаў, якія я праводзіла з сям’ёй на дачы, з сябрамі ў парку. Адно з самых запамінальных момантаў, калі мы ўсёй сям’ёй пайшлі на шашлыкі, я так добра правяла час з імі, што гэта ў нас увайшло ў маленькую традыцыю.

Поры года вельмі павабныя па-свойму, кожная захоўвае, нейкую таямніцу або загадку. Прыцягвае і вабіць за сабой.