Гiсторыя са слязамi на вачах

9 мая — свята са слязьмі на вачах! За мірнае неба над галавою трэба сказаць дзядам і бабулям: «Дзякуй!». Нельга забываць тых, хто ў гады Вялікай Айчыннай вайны спыніў «карычневую навалу», хто ахвяраваў сабой дзеля свабоды нашай краіны і мірнага жыцця. На фронце і ў тыле, у партызанскіх атрадах і падполлі, перадольваючы неймаверныя цяжкасці, несучы велізарныя ахвяры, савецкія людзі здзейснілі подзвіг, ператварыўшы трагедыю ў трыўмф, горыч паражэнняў — у свята Перамогі.

Воўк Пелагея Міхайлаўна — адна з тых герояў, каму мы дзякуем за жыццё. Нарадзілася яна ў 1926 годзе ў Драгічынскім раёне. Калі дзяўчынцы споўнілася 6 гадоў сям’я пераехала ў вёску Флёрава Лунінецкага раёна. Праз 10 гадоў там і застала вайна Пелагею Міхайлаўну. Брат гераіні працаваў на той час сакратаром сельскага савета. У вайну пайшоў у партызаны.

Пелагеі тады было ўсяго 16 гадоў. Лёс зацягнуў яе ў шалёны вір вайны. Будучы маладой дзяўчынай яна пякла хлеб для партызан. Можна сказаць, што засталася Пелагея зусім адна. Бацькі яе былі ў лесе, брат таксама. 15 верасня 1942 года на дом, у якім жыла партызанка, наляцелі немцы.

«Яны стралялі не шкадуючы ні страрых ні малых», — успамінае Пелагея Міхайлаўна.

Тады ворагі спалілі хату, кагосьці забілі, а камусьці ўдалося ўцячы. Сярод выратаваўшыхся аказалася і наша гераіня. Прайшло зусім нямнога часу. Для пякарства знайшлася іншая хата на хутары. А хлеб тады пяклі цэлыя суткі. Мяняліся работніцы. Калі адны працавалі, другія

адпачывалі. На вуліцы стаяла зіма. Уноч з 13 на 14 студзеня (у стары новы год) у хату ўварваліся фашысты. Пелагея Міхайлаўна ўспамінае, што яна з прасонку спачатку не разабралася, што ж здарылася. Але пачуўшы крыкі «Немцы! Беражыся!», яна выскачыла праз вакно. Часу абуцца і адзецца ў дзяўчыны не было. Басанож і ў сукенцы на кароткім рукаве яна кінулася бегчы. Колькі часу яна бегла не ведае. Пелагея ўпала ад стомы. Болей рухацца яна не магла. Паўзком партызанка дабралася да невялікай ямы. Босыя ногі прыткнула да абледзянелай саломы. Слова яна вымавіць не магла. Ды і нельга было крычаць. Маглі пачуць немцы. Цэлы дзень праляжала Пелагея Міхайлаўна на марозе. Пад вечар ужо сталі закрывацца вочы.

«Магчыма, па вяленні Бога я засталася ўжывых! Мяне знайшлі нашы партызаны. Ад холаду і болю я страціла прытомнасць». Па слядах, якія вялі ад хаты і да таго месца, дзе знаходзілася Пелагея доўгі час ішлі на яе пошукі бацька і брат. Да таго часу ногі Пелагея Міхайлаўна абмарозіла. Яе расціралі снегам, грэлі. Ісці назад дзяўчына ўжо не магла. Яе занеслі ў зямлянку і палажылі на дзяругу.

«Мне далі жалезны кубак самагону. Сілаю загадалі выпіць. І пасля гэтага я заснула».

Спала Пелагея Міхайлаўна двое сутак. Кал прачнулася, то пабачыла, што над ёй скланіліся глядзелі ці жывая. Паведамілі партызанцы, што забілі жонку яе брата. А ў тую ноч яны былі разам. Ізноў лёс падараваў ей шанц на жыццё. Адвезлі Пелагею Міхайлаўну ў шпіталь. Ёй абрэзалі часткі адмерзлай скуры і перабінтавалі ногі. Яе і іншых параненых адправілі назад у свой лагер. І тут усё спакойна не абышлося. Калі ехалі праз лес немцы пачалі бамбіць і абстрэльваць людзей з самалётаў. Усіх параненых і хворых адкінулі ў у адзін кут. Многіх забілі. «Было вельмі страшна. Зверху ляцелі         гарматы і кулі. Людзі ўміралі. А мы сядзелі схаваўшы галовы. Маліліся як умелі.

Скончылася ўсё. Тых, хто яшчэ застаўся жывым адвезлі ў вёску. Пелагея Міхайлаўна патрошку стала падымацца на ногі. І зноў яна пякла хлеб. У час вайны адчувалі і голад і холад. Хаця самі былі пры печы, а скарыначка перападала рэдка. Усё ўсё да апошняй крышкі аддавалі партызанам. Жыўнасці  ў вёсцы амаль не засталося – забралі немцы. Таксама ворагі спальвалі збажыну, каб нічога не дасталася партызанам. Мужныя хлопцы паспелі спасці збожжа, адбілі ад немцаў. Тады жанчыны, якія былі ў вёсцы пайшлі збіраць тое зярно.  Сабіралі ды хавалі. Ухапіліся  схаваць у лесе ад немцаў млын. Муку малолі тайна. ―Вось так і жылі на парахавой бочцы ўсю вайну. Мучыліся да ўз’яднання нашых і савецкіх салдат‖  – горача гаворыць гераіня. Затым раздзялілі лагер на 3 часткі: ―За Сталіна‖, ―За Радзіму‖, ―За Калініна‖. Пелагею Міхайлаўну адправілі ў Лунінец. Там яна і сустрэла перамогу.     У апошнія месяцы вайны Пелагея Міхайлаўна пазнаёмілася са сваім будучым мужам. Менавіта ён і прывёз яе ў вёску Аздамічы пасля заканчэння вайны. Са слязамі на вачах успамінае Пелагея Міхайлаўна сваіх сыноў, якія, да жалю, не дажылі да сённяшніх дзён. ― Зараз мне няма чаго жаліцца на жыццё!  Даў Бог 84 гадок пайшоў, а я хаджу уласнымі  нагамі, хаця і абапіраюся на мыльніцы.

Добавить комментарий