Герой нашага часу 10

Герой нашага часу

Герой нашага часу: хто ж гэта такі? Што гэта за людзі? Чым яны займаюцца? Ці сапраўды яны з’яўляюцца тымі, хто ўносіць такі вялікі ўклад у развіццё сучасных працэсаў? Давайце паспрабуем разабрацца ў дадзеных пытаннях.

Я лічу, што няма адзінага меркавання наконт гэтай тэмы. Калі мы чуем словазлучэнне “герой нашага часу”, у нашай памяці ўсплываюць шматлікія імёны таленавітых людзей. Сярод іх – палітыкі і грамадскія дзеячы, інтэлектуалы і навукоўцы, героі вайны і працы, спартсмены, акцёры і мастакі, журналісты. Мы ўспамінаем розныя дасягненні гэтых людзей у розных сферах грамадства.

Так, напрыклад, героі вайны здольныя ўздымаць такую важную тэму пра падзеі 1941-1945 гадоў. Усім вядома, што зараз вядуцца следчыя дзеянні ў дачыненні да генацыда беларускага народа. З кожным днём актуальнасць гэтай праблемы павялічваецца, бо беларусы імкнуліся і імкнуцца да захавання сваёй нацыі, яе гісторыі. На шчасце, засталіся тыя людзі, удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, хто памятае тое, што адбывалася ў тыя часы і хто гатовы дапамагчы следству аднавіць вытокі дадзеных падзей.

Героямі ў гэтым выпадку з’яўляюцца не толькі людзі, якія прайшлі вайну і змагаліся за свабоду, якія зараз распавядаюць нам пра сапраўдную гісторыю, але і таксама прадстаўнікі пракуратуры Рэспублікі Беларусь і Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь. Болей таго, не можа не ўцешыць той факт, што нават малыя дасягненні ў следстве па генацыдзе беларусаў асвятляюцца ў СМІ: у навінах па тэлевізары, у Інтэрнэце, на старонках газет. Так, напрыклад, газета “СБ. Беларусь сегодня” ў сваім артыкуле “Стремиться к полному уничтожению…” распавядае пра беларускі народ падчас вайны, пра цяжкасці, з якімі сустракаліся нашы продкі.

Звесткі пра нашу гісторыю – гэта найвялікшая каштоўнасць, бо мы бачым станаўленне беларускай нацыі, этапы яе развіцця. У гэтым нам дапамагаюць удзельнікі Вялікай Айчынная вайны. У дадзеным артыкуле нам прадстаўлены жыхары вёскі Паласы Антон і Галіна Дубаневіч і Феня Мардас. Яны расказалі пра тое, што адбывалася ў той час у вёсцы. А ў 2022 годзе ў Лагойскім раёне, як сведчыць “СБ. Беларусь сегодня”, быў адкрыты знак памяці з прыроднага камня. “Так они сохранили память о погибших земляках и стёртых с лица земли населённых пунктах”.

Такім чынам, герой – гэта не абавязкова званне сусветнага характару. Чалавек можа стаць героем сваёй краіны, але быць сапраўды рашучым і самаахвярным у дачыненні да сябе і да сваіх суседзяў. Ён ніколі не здрадзіць сабе і сваёй Айчыне, не прыстасуецца да нечалавечых умоў і будзе змагацца за будучыню ўсяго народа.

Героямі не нараджаюцца – героямі становяцца ў выніку дасягненняў на працягу свайго жыцця. Кожны з нас здольны вылучыцца сваімі поспехамі ў той ці іншай сферы дзейнасці. Вы можаце займацца творчасцю ці асвоіць прафесію ўрача, аднак усё роўна дабіцца пэўных вынікаў і паўздзейнічаць на грамадства. На сённяшні дзень можна паказаць сябе сярод іншых спецыялістаў і дасягнуць вышынь у станаўленні навукова-тэхнічнага і духоўна-маральнага развіцця.

Добавить комментарий