Час сказаць «люблю!» 13

Час сказаць «люблю!»

Нарэшце наступіў адзін з самых зручных момантаў, калі дарагім людзям можна яшчэ раз сказаць такія важныя словы як «люблю» альбо «кахаю». Наогул гэтага чыстага і добрага пачуцця не трэба саромецца, але дзень усіх закаханых надае асаблівай смеласці і натхнення тым, каму іх падчас не хапае. Існуе шмат шляхоў, каб выразіць сваю любоў. Але ў розных месцах гэта робяць па-рознаму. Хочаш даведацца, як?

День Святого Валентина в Англии

Кавалер на цэлы год, або Бобік таксама хоча валянцінку!

У сярэдневяковай Англіі было прынята ў Дзень святога Валянціна выбіраць сабе валянціну або валянціна аж на цэлы год! Хлопцы кідалі лісты з імёнамі дзяўчат ў шапку, потым цягнулі. Дзяўчыне, ліст з імем якой пашанцавала выцягнуць хлопцу, слагаліся санэты і рамансы, спяваліся песні пад гітару. Хлопец заўсёды суправаджаў сваю выбранніцу, адным словам – паводзіў сябе як сапраўдны кавалер! Да нашага часу ў краіне Туманнага Альбіёну захавалася традыцыя дарыць жанчынам пальчаткі як сімвал жадання і палкасці. Цікава, што англічане са сваёй незвычайнай любоўю да жывёл таксама віншуюць і пітомцаў са святам і нават дораць падарункі!

День Святого Валентина в  Уэльсе

Вечарына для адзінокіх сэрцаў

А іх суседзі ва Уэльсе раней прыпадносілі сваім каханым выразаныя з дрэва лыжкі. Так званыя «лыжкі кахання» ўпрыгожваліся ключыкамі, сардэчкамі, замочнымі шчылінамі, што азначала: «ты знайшоў шлях да майго сэрца». Тым, хто застаўся сам насам са сваёй адзінотай, зараз прапаноўваецца наведаць спецыяльную вечарыну для адзіночак. Гэта добрая магчымасць з кімсьці пазнаёміцца і не адчуваць сабе пакінутым у такі цудоўны дзень.

День Святого Валентина в США

Для салодкага жыцця

Амерыканцаў таксама можна палічыць аматарамі незвычайных падарункаў. У пачатку мінулага стагоддзя ў Дзень святога Валянціна стала вельмі папулярным дасылаць свайму каханаму ці каханай марцыпаны. Пачатак гэтай салодкай традыцыі быў закладзены ў 1880г., калі амерыканцы наладзілі вытворчасць сахарнай свёклы. Разам з марцыпанам пачалі дасылацца і чырвона-белыя карамелькі. Белы колер сімвалізаваў чысціню кахання, а вось чырвоны – палкасць і страсць. Пазней карамелькі сталі ўкладваць у кардонныя каробачкі ў форме сэрца, што набылі незвычайную папулярнасць па ўсім свеце.
Разам з амерыканцамі любяць «падсласціцца» ў гэты дзень і італьянцы. Такая схільнасць да салодкага ў Дзень святога Валянціна абумовілася і яго назвай у знакамітай краіне пасты, які так і называецца «салодкі».

День Святого Валентина в Японии

8 сакавіка для мужчын

Калі ў Англіі павіншаваць са святам усіх закаханых могуць і любімага бобіка альбо барсіка, то ў гэты дзень у Японіі прынята абдорваць, галоўным чынам, мужчын. У ход ідзе паўсядзённая «артылерыя»: брытвы, шкарпэткі, бумажнікі і г.т. Разам з такімі дужа практычнымі падарункамі папулярнасцю сярод японцаў карыстаецца і шакалад. Японцы дакладна дзеляць гэты ласунак на два віды. Першы «гігі» звычайна дараць калегам, сябрам, знаёмым. Затое «ханмэй» прызначаецца выключна толькі для свайго каханага ці каханай. Яго яшчэ называюць «прывілеяваным шакаладам». Звычайна ціхія і стрыманыя, японцы рвуць стэрыятыпы, узбіраючыся на памост, адкуль ва ўвесь голас крычаць прызнанні ў каханні. Самаму «гарластаму» — прыз!

День Святого Валентина во Франции

Лепшыя сябры дзяўчат — брыльянты

Не шкадуюць грошай 14 лютага французы. Распаўсюджанымі падарункамі з’яўляюцца розныя ювелірныя ўпрыгожванні. Менавіта шчадралюбівыя французы распачалі такую традыцыю, як пісаць сваёй другой палавінцы любоўнае чатырохрадкоўе.

Свята для ўсіх

Цікава, што ў Эстоніі і Фінляндыі дзень усіх закаханых яшчэ і дзень сяброў! У Скандынавіі, апрача сваіх выбраннікаў, таксама прынята віншаваць усіх сваіх блізкіх і проста знаёмых.

«Мекка» для нешчаслівых сэрцаў

Нягледзячы на тое, што па легендзе святы Валянцін быў пахаваны ў Рыме (але ёсць меркаванні, што адна частка яго мошчаў захоўваецца ў горадзе Тэрні, а другая – у царкве святога Антонія ў Мадрыдзе), патрыятычныя палякі працягваюць верыць, што мучанік пахаваны менавіта ў Познаньскай мітраполіі. Пад галоўным прастолам пакоіцца яго цудадзейная ікона. Калі табе не шансуе ў любоўных справах, то можаш здзейсніць туды паломніцтва, і ўсё наладзіцца!

Свята для вар’ятаў

Калі ў Эстоніі 14 лютага віншуюць сяброў, у Японіі, галоўным чынам, мужчын, то ў Германіі пануе думка, што гэта свята прысвечана псіхічнахворым, бо само каханне, на думку практычных немцаў, з’яўляецца чымсьці накшталт вар’яцтва. Калі раптам заўважыш у дзень усіх закаханых у Германіі ўпрыгожаны паветранымі шарамі і алымі лентамі будынак, ведай: перад табой стаіць не што іншае, як псіхіятрычная лячэбніца. У гэты дзень таксама праводзяцца спецыяльныя багаслужэнні.

Прыцецца раскашэліцца

Недалёка ад Германіі, у суседняй Галандыі лічыцца звычайнай з’явай, калі жанчына ў Дзень святога Валянціна падыдзе да мужчыны, што прыйшоўся ёй да сэрца, і прапануе ажаніцца. Калі шчаслівы выбраннік не зможа ацаніць такі смелы ўчынак, то ў якасці кампенсацыі ён павінен падарыць жанчыне сукенку, пажадана шаўковую!

Можна, канешне, лічыць гэтае свята глупствам, але 14 лютага было і будзе добрай падставай напомніць усім нашым блізкім, што мы на іх не забыліся і любім!
Са святам і хай заўсёды паблізу будуць дарагія сэрцу людзі!

День Святого Валентина

Добавить комментарий