Ад «школьнай» лірыкі да паэтычнай сталасці
Як мы сустракаем вясну? Песнямі і цудоўнымі вершамі. Таму ў першыя вясновыя дніі ў дзіцячай бібліятэцы №21 прайшоў літаратурна-музычны вечар у кампаніі пачынаючай пісьменніцы, спявачкі, барда Ганны Чумаковай. Сустрэча была прысвечана выхаду ў свет другой кнігі паэткі пад назвай “Мой анёл прысніў мяне”. Зборнік вершаў быў выдадзен ў серыі кніг “Мінскія маладыя галасы” і быў прысвечан маці і бацьку юнай пісьменніцы. На працягу вечара мы пачулі і незвычайныя душэўныя вершы, і цудоўныя песні ўласнага сачынення пад акампанемент гукаў гітары і музычных інструментаў, якія ствараюць гук дажджу і грому. Не дзіўна, што ў чытальнай зале сабраліся людзі і малодшага, і старэйшага пакалення, бо кожны прысутны знайшоў у вершах і песнях Ганны Чумаковай часціцу сябе.
— Ганна, раскажыце, калі ласка, крыху пра сябе.
— Я нарадзілася ў горадзе Рагачове Гомельскай вобласці. Гэта, можно сказаць, радзіма Караткевіча, адтуль ідуць карані яго маці. Край вельмі дзіўны, песенны. Тут злучаюцца дзве ракі (ў Дняпро ўпадае Друць). І вось з берагоў гэтых рэк, з кропляў гэтых вод і склалася маё светаўспрыманне.
— Калі выйшаў Ваш першы зборнік?
— Першая кніга была выдадзена у 2002 годзе. Гэта была такая “школьная” паэзія, можа, крыху дзіцячая, наіўная. Але тут ёсць і такія вершы, якія і да сённяшніх дзён з’яўляюцца для меня крэдам у жыцці.
— Вы пішаце толькі на беларускай мове?
— Пішу і на рускай мове, і на беларускай. Так жа аднолькава магу быць вясёлай і сумнай.
— Як з’яўляюцца Вашы творы і песні?
— Вельмі складана заўсёды гаварыць пра тэматыку маіх вершаў. Гэта прыходзе нечакана, з самой глыбіні душы. Алег Газманаў казаў: “Мне весела — і я спяваю”. У мяне як раз-такі наадварот. Калі мне сумна, я пішу самыя лепшыя вершы. Гэта нейкі эмацыйны пасыл, жаданне, каб мяне пачулі. Увогуле музыка і паэзія – гэта два крылы андой путшкі. Але паэзія, лічу, больш мацней. Бо ў песнях я не заўсёды магу перадаць увесь слоўны і моўны кантэкст, усе пачуцці. Але я жадаю, каб мая паэзія і мае песні дарылі радасць і успешкі людзям.
— Вы вельмі хораша спяваеце! У вас ёсць музычная адукацыя?
— Дзякуй! Па прафесіі я настаўнік. На конт ігры на гітары і голасу я самавучка. У дзяцінстве была такая цікавая гісторыя. Мая маці прывяла мяне ў музычную школу. І жанчына, настаўніца, папрасіла мяне папляскаць ў далоні. Я зрабіла гэта… Аказалася, што трэба было неяк спецыфічна папляскаць! І ў выніку яна сказала, што ў мяне няма ні слуху, ні голасу. У наступным годзе я ўжо не пайшла спрабаваць зноў. Але ўсё ж так атрымалася, што цяга да музыкі перамагла. З 10 класа я ўзяла інструмент ў рукі, спачатку нічога не атрымлівалася (я ж яшчэ і ляўша, як знакаміты музыка Пол Макартні), але потым настаўнік настроіў мне струны, і усё выйшла як трэба. Таму нават калі няма магчымасці – трэба спрабаваць.
— Раскажыце падрабязней пра сваю новую кнігу.
— Зборнік называецца “Мой анёл прысніў мяне”. Калі аўтар выпускае кнігу, ён выбірае ёй назву, як выбіраюць бацькі імя свайму дзіцяці. Гэта вельмі складаны працэс, таму што чалавек з іменем, як кніга з назвай, ідзе праз ўсё сваё жыццё. Выдаць кнігу сёння даволі складана. Гэта нікім не фінансуецца, выдаецца за свой кошт і распаўсюджваецца сваімі сіламі. Я пачынаючы пісьменнік, для мяне галоўнае, каб мае вершы нейкім чынам дайшлі да чытача, каб у іх вачах адлюстраваліся адносіны, каб мае слова адгукнуліся у сэрцах іншых людзей. Канешне, у маім зборніку ёсць аўтабіяграфічныя вершы: пра маці, бацьку, бабулю. Бо у мяне было две маці: сапраўдная і мая бабуля. Яна была вельмі моцнай, высокаінтэлектуальнай жанчынай. Ёй я магла расказаць усё. Бабуля навучыла мяне сапраўднаму жыццю.
— Якім чынам вы адбіралі вершы?
— Першапачаткова задумка была выпусціць беларуска-рускі зборнік, я вельмі хацела, каб мяне пабачылі з двух бакоў. Але выпусцілі усё ж беларускамоўную кнігу. Тут сабраны вершы з розных гадоў, якія найбольш падабаюцца мне, якія я лічу найбольш сталымі, якія могуць штосьці расказаць пра мяне. Таксама тут прысутнічае прынцып калейдаскопу. Звярніце ўвагу, на вокладцы вы можаце пабачыць малюнак з калейдаскопу. Бо паэзія – гэта не тое, што я кажу вам, а тое, что вы ў ёй бачыце. Можна глядзець у калейдаскоп і падаецца адзін і тот жа узор, але кожны бачыць розныя рэчы. Так і з маімі вершамі.
Я лічу, што паэзія і ўвогуле творчасць – гэта не проста тое, што стварае чалавек, гэта часцінка чагосьці нябеснага, незямнога, якая праходзіць праз чалавека. Кожны аўтар потым прапускае гэта ўсё праз сябе — і артымліваецца тое, што мы і завем паэзіяй.
— Мы ведаем, што Вы хадзілі у літаратурную студыю “Дакрананне”. Што яна вам дала?
— Можна навучыцца пісаць вершы, але немагчыма навучыцца быць паэтам. Студыя навучыла заўважаць памылкі, дала мне нейкую свабоду і ўпэўненасць у тым, што твае творы камусьці патрэбны. Калі чалавек пачынае пісаць, ён звычайна нікому не паказывае свае творы, хавае іх кудысьці далёка. Вось у студыі была такая практыка чытанная вершаў. Потым мы разам абмяркоўвалі нашы творы з пункту погляду правільнасці напісання, рытмікі, строфікі. Хоць вершы часцей за ўсе не падпарадковаюцца нейкім правілам, а просто ідуць, усё ж трэба шліфаваць іх.
— Вы наведваеце нейкія літаратурныя сустрэчы, чытанні?
— Канешне. Хадзіла у прошлым годзе на купалаўскія сустрэчы, якія праходзілі пад эгідай музея імя Янкі Купалы. Збіралася шмат моладзі, мы чыталі вершы, спявалі, танчылі. Таксама ў 2011 годзе я стала лаўрэатам конкурсу аўтарскай песні «Купалаўскія вакацыі”.
— Што Вы пажадаеце пачынаючым пісьменнікам і заўзятым чытачам?
— Шукайце свой шлях, рабіце сваі справы. Жадаю, каб сонца заўсёды было ў вашых вачах і каб вы дарылі яго іншым. Усміхайцеся і вы ўбачыце, што побач з вамі хтосьці таксама усміхнецца. А яшчэ — чытайце. Звяртайцеся часцей не толькі да добрай класікі, але і да новых аўтараў. І кожны дзень вы бузеце даведвацца пра нешта новае, бо самае дарагое зараз – гэта час і веды.