А вось і паступленне…
Калі ў будучых журналістаў успупная кампанія набірае абароты, то для абітурыентаў першай плыні (а гэта ў асноўным творчыя спецыяльнасці) яна ўжо скончылася. Цікава паслухаць меркаване ўжо студэнтаў.
Таццяна Бервіна.
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў.
З класа восьмага, калі ў кожнага чалавека пачынае фармавацца ўяўленне пра тое, як ён хоча пражыць сваё жыццё і якой справай займацца, я цалкам сапраўды прыняла для сябе рашэнне, што прысвячу жыццё якой-небудзь творчай прафесіі. Тады я бачыла сябе журналістам. Мне здавалася, што гэта ідэальная праца, магчымасць увасаблення ў жыццё самых смелых ідэй, падарожжа, знаёмства з рознабаковымі людзьмі, і што самае галоўнае — ніколі не сядзець на месцы.
Сталеючы, я разумела, што журналістыка — гэта не зусім тое, чаго б я хацела прысвяціць сваё жыццё і ўвесь час знаходзілася ў пошуку “сваёй” справы. У выніку, мая ўвага спынілася на такой спецыяльнасці, як «Менеджмент міжнародных культурных сувязей». Увесь 11 клас я паглыблена вывучала патрэбныя для паступлення на дадзеную спецыяльнасць прадметы. Я мела зносіны са студэнтамі Універсітэта культуры і прыняла канчатковае рашэнне, што менавіта там я хачу вучыцца.
Паступіць было не складана, бо я дакладна ведала, чаго хачу і я не проста хацела, я ўсё рабіла для таго, каб атрымаць жаданае.
У будучыні я хацела бы бачыць сябе арганізатарам культурнай дзейнасці ці спецыялістам у сферы міжнародных культурных сувязяў.
Алеся Пашкевіч.
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў.
Сваю будучую прафесію я выбрала за месяц да паступлення. З дзявятага класа марыла стаць псіхолагам, але лёс склаўся такім чынам, што дакументы я падала на культуролага-менеджара. Спадзяюся паступіць на бюджэт. Менавіта зараз лічу, што я змагу знайсці сябе ў гэтай прафесіі, таму бачу перспектывы для сваёй далейшай кар’еры. У будучыні хачу сумяшчаць дзве пасады: арт-дырэктар ці PR-менеджар якой-небудзь кампаніі і паралельна быць практыкуючым псіхатэрапеўтам.
Ідуць і на фінішнюю прамую абітурыенты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, акрамя будучых філолагаў, дызайнераў ды журналістаў, якім прыдстаіць унутранія экзамены. Дарэчы, у гэтым годзе ў БДУ падало дакументаў звыў за 2000 абітурыентаў. Самым папулярным факультытам з’яўляецца факультэт прыкладной матэматыкі і інфарматыкі (звыш за 275 заяў). Застаюцца не вельмі папулярнымі Інстытут тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла (18 заяў) ды фізічны факультэт (усяго 63 заяў, пры 160 бюджэтных месц). Агульная колькасць мест: 2075 для “бюджэтнікаў” і 2513 для студэнтаў платнай формы навучання. І ўжо вядома, што кошт на платнае навучаньне падыміцца да 20 %.
Самі абіруенты ахвотна дзеляцца сваімі гісторыямі.
Францішак Дзядоў, абітурыент.
Фізічны факультэт.
Хачу пайсці ў навуку. Канешне, у нашай краіне гэта справа нявельмі выгадная і грошы шмат я мець не буду. Але ж хачу пайсці у гэту сферу. Бо там можна атрымаць пэўныя адказы на пытанні аб тым, як створаны свет. А гэта вельмі цікавыя пытанні. Мяне шмат адгаворваюць, рэкамендуюць ісці на радыёфізіку ці на інжынера, бо там буду мець большыя грошы. Але я па сутнасці сваей не тэхнар. Мяне цікавіць штось глыбейшае. А паступаць туды я вырашыў ужо гады тры таму. З паступленнем праблем не будзе, бо на фізфак хучэй за ўсё будзе недабор. А калі і не, то бал малы і я з лёгкасцю паступлю.
Ксенія Кутавая, абітурыентка.
Гістарычны факультэт.
Я вырашыла паступаць на гістфак яшчэ 3 гады таму. Вялікую цікавасць да гісторыі ў мяне ўзнікла з малодшай школы, але тады я не думала аб кар’еры гісторыка. Магчыма, росту гэтага цікавасці спрыяла тое, што ў мяне бабуля была з шляхецкага роду. Увогуле, да 9 класа я канчаткова вырашыла, што хачу звязаць сваё жыццё з гісторыяй. Больш за ўсё мяне прыцягвае ў гісторыі тое, што, калі слухаеш розныя пункты гледжання па нейкім факце, то фармуецца ўласнае меркаванне. Гісторыя вельмі адносная, і яна гэтым прыцягвае, бо хочацца докапаться да гэта самой «праўды». Але вось будучыню для мяне туманна. Хоць я б усё ж хацела працаваць у якім-небудзь навуковым цэнтры.
Нагадваю, што застаецца не так і многа часу — прыём дакументаў на бюджэтную аснову працягнецца да 26 ліпеня, а на платную – да 4 жніўня. Так што – поспехаў!
Фота мініяцюры: slova.by