«Тямнiцы майстэрства» — пляцоўка творчасцi
29-30 чэрвеня пешаходная вуліца Карла Маркса ў Мінску стала пляцоўкай для сапраўднай творчасці, цікавых ідэй, прадстаўлення арыгінальных задум беларускіх рамеснікаў і аб’яднала старажытныя і сучасныя промыслы ў адзіным творчым руху. Горад Мінск сустрэў кірмаш-фестываль «Тямнiцы майстэрства».
Вуліца Карла Маркса ператварылася ў творчую майстэрню, дзе адбываліся цікавыя дзейства, а беларускія майстры прадставілі свае лепшыя вырабы. Яе нездарма празвалі «кутком творчасці». Тут сапраўды сабраліся таленавітыя і крэатыўныя людзі, якія на працягу ўсяго вечара радавалі наведвальнікаў рознымі відамі мастацтва. Выдатна тое, што падобныя мерапрыемствы ўжо становяцца традыцыйнымі.
На кірмашы была прадстаўлена прадукцыя толькі ручной працы, а велізарная тэрыторыя майстар-класаў дазволіла знайсці натхненне новым ідэям, пагутарыць з майстрамі сваёй справы і выбраць сабе новае захапленне для творчага развіцця.
Удзельнікі мерапрыемства на два дні акунуліся ў незабыўную, цікавую, незвычайную творчую прастору, якая прыйшлася даспадобы як самым маленькім гасцям, моладзі, сем’ям з дзецьмі, так і людзям сталага пакалення. На фестывалі праводзіліся майстар-класы як па традыцыйных , так і па сучасных відах рамёстваў.
Традыцыйнае ткацтва, гліняная свістулька, тэхніка спіральнага пляцення з саломкі, тэхніка пляцення з лазы, славянскі гульнявы танец, аберагаючых сімволіка, скрапбукінг і декупаж, качанне, пашыў арыгінальных чайнікаў і лялек, вышыўка стужкамі, «танец жывата» і «ёга», роспіс хной і пляценне касічак, фітнес для цяжарных — вось няпоўны пералік майстар-класаў. Свята было напоўнена дэфіле-паказамі аўтарскіх калекцый, творчымі выступамі тэатра танца «Альтана», «музыкаў з народа», штукароў і чайнымі цырымоніямі; студыя прыгажосці стварала непаўторныя вобразы, а фатографы паспявалі зрабiць фотаздымкi ўсіх жадаючых у народных касцюмах.
Яркай адметнай рысай кірмашу-фестывалю была, несумненна, невымоўная атмасфера і эмоцыі, якія яна выклікала.
«Таямнiцы майстэрства» падарылі сапраўднае свята гасцям і жыхарам горада, і ўсе яны спадзяюцца, што падобнае дзейства далёка не ў апошні раз наведала сталіцу.
Фота — Іна Савіцкая
Мне не хватило комментариев организаторов и участников фестиваля. Материал мог бы получиться более живым
Как-то об одном и том же в каждом абзаце (особенно в первом и втором).
В общем, у Studenta какое-то смазанное впечатление от материала. И заголовок какой-то не очень.