Рэцэнзія на спектакль “Кругі раю”

“Кругі раю”, — такая назва ста хвілін гэтага цудоўнага і незабыўнага спектакля. Мне пашанцавала прысутнічаць на паказе. Па першаю чаргу, хачу адзначыць, что ён мяне вельмі ўразіў. Дагэтуль я не ўяўляла, як можна перадаць гісторыю жыцця чалавека на сцэне, і таму з нецярпеннем чакала хутчэй убачыць гэта. Я лічу, што артысты моцна перадалі абстаноўку таго часу, – калі ўлада не паважала чалавека, які жыве і працуе на роднай зямлі, а за публікацыі пра гэтую праблему арыштоўвалі. Асабліва мяне ўразіў галоўны герой, Янка Купала, ролю якога сыграў акцёр Дзяніс Паршын. Я бачу яго вялікую самааддачу. Акрамя гэтага, ён знешне падобны на маладога Янку Купалу, што таксама цікава.

Мне, як студэнтке журфака, падабалася сузіраць моманты з задзейнічаннем газетных публікацый, розных дакументаў і нават пратаколаў допытаў паэта ў ДПУ. Дзякуючы гэтаму, атрымліваеш сапраўднае глядацкае задавальненне ад прагляду рэальных выпадкаў ў жыціі Янкі Купалы і яго творчай дзейнасці. Тое, што мы ўбачылі на сцэне, добра адлюстравала адносіны ўлады да паэта: яна прымушала пісаць тое, што ён не жадаў, і публікаваць тое, што стала б выгадай для вышэйстаячых.

На працягу ўсяго спектакля з маіх вачэй некалькі разоў цяклі слезы. Былі розныя прычыны гэтаму: і растанне Купалы з маці, і душашчыпальныя вершы, і страшнае забойства Бандароўны, і нават тое, як спявалі акцёры.

Пасля падзення з лесвіцы паэт памёр. Такім чынам, здаецца, і павінна скончыцца п’еса. А ці так было на самой справе? Напэўна, аб гэтым ніхто дакладна не ведае і ўжо ніколі не даведаецца. Аўтар пастаноўкі разам з гледачамі шукаюць адказы на пытанні: Як жыў Янка Купала? Якім чынам ён загінуў? Ці прынялі яго пры жыцці?

Добавить комментарий