Конкурс для студэнтаў ад БАВГ 14

Конкурс для студэнтаў ад БАВГ

У 2016 годзе споўніцца 30 гадоў з моманту аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Каб звярнуць увагу на наступствы гэтага здарэння, Беларускі Арxіў Вуснай Гісторыі прапаноўвае вам паўдзельнічаць у конкурсе «Чарнобыльская катастрофа і яе наступствы ў памяці жыхароў Беларусі».
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца студэнты любой формы навучаньня. Пераможцы атрымаюць каштоўныя прызы (галоўны прыз — ноўтбук).
Лепшыя працы будуць апублікаваныя, а іх аўтары запрошаны на навуковую канферэнцыю з удзелам вядомых гісторыкаў, сацыёлагаў, палітолагаў.
Тэрмін правядзення конкурсу – з 15 красавіка па 15 кастрычніка.
Даведацца больш можна ў рубрыцы конкурса на сайце Беларускага Архіву Вуснай Гісторыі nashapamiac.org.

Добавить комментарий