Эдэльвейс
На высокай гары
Дзе цвяце эдэльвейс,
Дзе аблокi плывуць, нiбы чоȳны
У вячэрняй зары
У апошнi свой рэйс
Узнiмаецца птах непакорны.
Ён стаiць на краi,
Нiбы воiн стары,
Нiбы ён у задуменнi вялiкiм
Нiбы ȳспомнiȳ баi,
Нiбы зараз, з гары,
Ён у ветры апынецца дзiкiм.
Побач з нiм – эдэльвейс
Кветка горных вяршын
Нахiляецца ȳ бездань ад ветру
У апошнi свой рэйс
Мiж квяцiстых лашчын
Птах стаiць, узiраецца ȳ нетры
Ён iстомлен жыццём,
Ён абрудны, стары,
Ён жадае спынiць свае крылы
З ледзяным пачуццём
На бязмоȳнай гары
Эдэльвейс азiрае пастылы.