23 красавіка – Сусветны дзень кнігі
Кніга не заўсёды іграла ў маім жыцці нейкую асаблівую ролю. Для мяне яна раней нічога не значыла, а была толькі прадметам для вывучэнняматэрыялу. Думаю, гэта з-за таго, што нарадзіласяя ў той час, калі можна было лёгка глядзець фільмыі мультфільмы, і не было неабходнасці чытаць для забавы. Быў нават выпадак, калі я заплакала, даведаўшыся, што цётка падарыла мне кнігу.
Але цяпер я разумею, якое важнае месца ў маімжыцці займае літаратура. Многія творы паўплывалі на фарміраванне майго характару і светапогляду.
Адна з самых галоўных у маім жыцці кніг – Біблія.Яна з’яўляецца асновай асноў. Нават калі не разглядаць яе з пункту гледжання веры, у ёйзнаходзіцца бясконца велізарны скарб мудрасцяў, думак і ідэй. Чытаючы Біблію, я магу цэлымі днямі разважаць над маленькай часткай главы, таму на яе чытанне патрэбна шмат часу.
Біблія можа быць цікавай любому чалавеку, якому падабаецца чытаць. Паводле Сінадальнага перакладу яна падзяляецца на шэсцьдзесят шэсць кніг, для разумення якіх неабходна разабраць кожны радок.
Гэта кніга, якую павінен прачытаць кожны, незалежна ад яго светапогляду, таму што яна развівае не толькі духоўныя, але і душэўныя якасці чалавека. Яна напоўнена вялікай колькасцю гісторый, якія вучаць чалавечай маралі. Шмат пісьменнікаў звяртаюцца да Бібліі і пішуць свае творы на аснове яе філасофскіх ідэй.
На сённяшні дзень я прачытала не так шмат, таму што многія творы аказваюць на мяне моцнае ўздзеянне, прымушаюць перажываць і спачуваць, разважаць пра тое, пра што не думала раней. І мне неабходны нейкі час для асэнсавання, перш чым я пачну чытаць новую кнігу. На маіх паліцах шэраг з тых, якія чакаюць сваёй чаргі.