Мова (калонка рэдактара)

Некалькі дзён таму чакала цягнік на платформе. Побач са мной стаялі хлопец і дзяўчынка. Мабыць, такіе ж студэнты, як і я. Аднак нешта адрознівала іх ад іншых. Іх мова. Яны размаўлялі па беларуску. Чыста, вельмі прыгожа…

І ў гэты момант да мяне прыйшла думка: а ці змагла бы я таксама, як яны? Мне заўсёды спадабалася, чк гучыць беларуская мова. Якая яна цудоўная, асабліва калі яе не пэцкаюць русізмамі. Аднойчы мы з сяброўкай спрабавалі на працягу дня размаўляць толькі на беларускай мове. Вядома, у ёй атрымалась куды лепш, чым у мяне (адбіліся 12 гадоў жыцця ў іншай краіне). Аднак, калі мы практыкавалі такія дні далей, я стала размаўляць лепш.

Што дапамагае авалодаць мовай? У маім выпадку гэты былі беларускамоўныя выкладчыкі і дысціпліны, а асабліва, літаратура. Часам здаецца, што за мінулы семестр я прачытала больш твораў, чым за ўсё жыццё. Толькі я не думаю, што спынюся на гэтым. Я буду чытаць кнігі беларускіх аўтараў і далей, каб яшчэ глыбей пазнаць культуру гэтай краіны.

Я не заклікаю ўсіх і кожнага размаўляць толькі на беларускам. Гэта выбар, які мы павінны зрабіць самі, без чыё-то агітацыі ці прапаганды. Аднак калі мы не ведаем сваю мову, мы не ведаем сваю культуру, сваю краіну, сваё мінулае. І каму ад гэтага лепш? Думаю, што нікому…

Добавить комментарий