Самотна сярод людзей. Чаму так адбываецца

З пункту гледжання псіхалогіі, адзінота — гэта засмучэнне адносін. Можна жыць аднаму і не быць самотным, а можна сярод людзей адчуваць адчужэнне. Гэта адбываецца, калі побач няма кагосьці, хто падзяляе нашыя каштоўнасці і інтарэсы. Як мы трапляем у такую ​​сітуацыю?

Прычынамі могуць быць:

1. Нізкая самаацэнка: «Я ня варты блізкасьці».

2. Абарона з дапамогай абясцэньвання: «Мне з імі няма пра што размаўляць», «Мае інтарэсы занадта складаныя».

3.Слабыя стратэгіі даць рады са стрэсам: «Калі мяне кіне блізкі, я гэтага не перажыву».

4.Сацыяльная трывожнасць: «Усе будуць з мяне смяяцца».

5. Дэпрэсія: «Паміж мной і іншымі сцяна»,« У мяне няма сіл на сяброўства».

Што рабіць?

1.Дапамагайце іншым

Калі адчуваеце, што нікому не патрэбныя — удзельнічайце ў дабрачынных праектах і старайцеся падтрымліваць іншых, калі гэта неабходна. Гэта дапаможа ўбачыць, наколькі вы значныя. А яшчэ такія сітуацыі дапамагаюць развіваць сацыяльныя навыкі.

2. Прыходзьце ў «месцы сілы»

У вас ёсць хобі і інтарэсы? Хадзіце туды, дзе людзі аб’ядноўваюцца па іх: клубы, курсы, лекцыі, танцавальныя сустрэчы. Там можна сустрэць людзей, з якімі ў вас ужо ёсць нешта агульнае.

3.Працуйце з перакананнямі

Знайдзіце абмяжоўваючае перакананне, якое перашкаджае будаваць блізкія кантакты. Кожны раз, калі яно ўзнікае ў галаве, шукайце яму абвяржэнне: «Я нікому не цікавы» → «Мне было так страшна, што я нецікавы, што я нават не змог нікому расчыніцца. Калі людзі даведаюцца, які я, камусьці дакладна спадабаецца. У свеце больш за 7 мільярдаў людзей!»

Добавить комментарий