“Ляці, ляці, паштоўка!” ці Post crossing у Беларусі 11

“Ляці, ляці, паштоўка!” ці Post crossing у Беларусі

Посткросінг – гэта міжнародны праект па абмену папяровамі паштоўкамі, у якім прымаюць удзел каля 200 краін свету. Беларусы не так даўно адкрылі для сябе гэта новае і цікавае хобі, але на сёння наша краіна знаходзіцца на дзявятым месцы па колькасці ўдзельнікаў у праекце і на восьмым па колькасці адпраўленых паштовак.

Але быць посткросерам у нас – не самы просты занятак. Калі паглядзець на сайце выявы дасланых паштовак з Беларусі, то можна заўважыць, што амаль усе паштоўкі аднолькавыя, асартымент паштовай прадукцыі не вылучаецца арыгінальнасцю і разнастайнасцю. Часцей за ўсё беларусы дасылаюць паштоўкі з “роднымі краявідамі”, сацыяльнай рэкламай, гістарычнымі відамі гарадоў. Асобна хочацца адзначыць серыю паштовак “Флора і фаўна Беларусі”, у аснову якой пакладзены фатаграфіі таленавітага беларускага фатографа Сяргея Плыткевіча. Паштоўкі проста неверагоднай прыгажосці, на мой погляд, самыя лепшыя з усіх тых, што прадстаўляюць нашыя друкарні. Што рабіць, калі вы актыўны посткросер і вам надакучылі гэтыя аднатыпныя паштоўкі?

Па-першае, можна зайсці не на пошту, а ў “Подземку” ці галерэю “Ў”. Там вы знойдзіце шмат цікавых, арыгінальных паштовак, як надрукаваных, так і “hand made”. Безумоўна, танней не атрымаецца, але арыгінальнасць патрабуе ахвяраў, у тым ліку і матэрыяльных, дый яно таго варта.Па-другое, калі вы любіце фатаграфаваць, то можна зрабіць свае ўласныя паштоўкі. Такіх ужо дакладна ніхто нідзе не знойдзе. Калі ж фатаграфаванне вас не цікавіць, то можна проста раздрукаваць прыгожыя малюнкі і фотаздымкі на плотнай паперы – ваша паштоўка гатовая для падарожжа!

Ну і па-трэцяе, вы можаце зрабіць паштоўку сваімі рукамі. Тут вы ўжо самі вырашаеце кошт сваёй працы. І часта з зусім звычайных дробязей атрымоўваецца шэдэўр.Зразумела, прасцей і танней набыць паштоўку на пошце, але ж вакол столькімагчымасцей для творчасці і фантазіі, было б толькі жаданне!

Добавить комментарий