Размова з эпохай. Творчы вечар Уладзіміра Познера 13

Размова з эпохай. Творчы вечар Уладзіміра Познера

Уладзімір Познер, лепшы інтэрв’юер Расіі, як многія яго называюць, – асоба вельмі незвычайная. Гэта можна зразумець па яго аўтабіяграфічнай кнізе “Развітанне з ілюзіямі” (жыццё насамрэч вартае экранізацыі); вандроўніцкіх творах, прысвечаных розным краінам свету; працы “Супрацьстаянне”, якая расказвае пра сустрэчы вялікіх і вядомых у праграме “Познер” і г.д. Журналіст цэлай эпохі, ад яго вострых пытанняў не схаваліся ні Джуліан Асанж, ні Дзмітрый Мядведзеў, ні Ала Пугачова, ні Шарль Азнавур, а таксама цэлы шэрах самых цікавых людзей нашага часу.

Размова з эпохай. Творчы вечар Уладзіміра Познера 14
Фота: nationmagazine.ru

Калі Вы маладая акула пяра і хочаце дакрануцца да шматгадовага вопыту журналіста-профі; калі Вы інтэлектуал і любіце праводзіць вечар з карысцю для мозга; калі Вы чалавек, якому проста цікава паслухаць разумную асобы ды яшчэ задаць пытанні, то Вам сюды – 29 траўня ў Палац Рэспублікі завітае Уладзімір Познер.

Добавить комментарий