Гнезда аистов на Полесье

Прыгажосць па-палескі

[box]Участвует в конкурсе Отдых-2012[/box]

Колькі есць на Беларусі куточкаў з дзівоснай прыродай! Багаты і прыгожы наш край! Але ў кожнага чалавека есць куточак, асабліва дарагі і мілы яго сэрцу, гэта месца, дзе ен нарадзіўся, дзе прайшло дзяцінства. Яно заўседы мае асаблівую прывабнасць.

Пабачыць прыгажосць нашай прыроды мне давялося спаўна, таму што мая родная веска Гальцы знаходзіцца на самым нізкім месцы нашай сінявокай Беларусі, сярод палескіх балот, дзе мелкаводная рака Стыр нясе свае воды шырокай Прыпяці, якая рассцілаецца вакол белых пяскоў і зяленых зараснікаў лазы. І калі вясною рэкі разліваюцца, то ўсе наваколле становіцца падобным на сіняе бязмежнае мора, пакрытае кветкамі жоўтай лотаці. З дзяцінства мне знаёма тут кожнае дрэўца ў сасновым бары, кожны васілек і рамонак пры дарозе.

Яшчэ зусім маленькай дзяўчынай дадому я прыносіла прывабныя дзівосныя галінкі, сучкі, шышкі, кветкі, якія радавалі мяне. З іх я рабіла розныя ўсемагчымыя рэчы і даравала сябрам і знаемым. Але многае захавалася. Калі ў мяне есць вольная хвілінка, я раскладваю свае скарбы, дзедавы фотаздымкі і ўспамінаю, дзе што збірала, што там знаходзіцца зараз.

Гнезда аистов на Полесье

У нашай весцы буслы любяць ладкаваць свае буслянкі. Дзядуля расказваў, што раней, калі ен быў маладым, у весцы налічвалася 200 гнезд. На кожным доме была буслянка, а былі і такія побудовы, на якіх ладкаваліся па 3 сям’і. Але прыйшла цывілізацыя. Людзі пачалі перакрываць дахі новымі матэрыяламі, і ў прошлым годзе ў Гальцах налічвалася не больш за 30 гнезд. А яшчэ дзядуля расказваў, што по дарозе на Столін узвялічваўся вялікі дуб, на якім буслы зладкавалі цэлых 8 буслянак! Але тут людзі праявілі сваю чэрствасць, яны спалілі дуб…

Полесье

Сярод нашай прыроды мы адпачываем. Бярэм ад яе і душэўнасць, і ласку, і мудрасць. Яна можа ствараць настрой, супакойваць, толькі трэба ўмець яе слухаць, бачыць усе яе дзівосы. Палессе мне здаецца самым казачным куточкам на свеце. Нават вяселка пасля летняга дажджу здаецца такой вялікай, быццам злучае ўвесь свет. Паветра тут такое, што дыхаеш і дыхаць хочацца. А якія ночы на Палессі! Нідзе я яшчэ не сустракала такіх таямнічых начэй. І бясконцыя жытневыя палі, на якіх незвычайнымі зорачкамі зіхацяць кветкі – валошкі. У час, калі вецер хістае гэтыя цудоўныя кветачкі, зялена-жоўтае поле ператвараецца ў сіні акіан. Гэта ўсе стварае такую казачную прыгажосць, што зачаруешся.

Полесье

А якая тут кожная пара года! Асабліва мне падабаецца зіма, калі выпадае першы снег. Самы першы і самы легкі. Так цудоўна. Выйдзеш на вуліцу, падставіш далоні гэтым пархаючым сняжынкам – з’яўляецца пачуцце легкасці і незвычайнасці. Дрэвы стаяць нібы зачараваныя ў белым казачным убранні. А то завые завіруха – свету белага не відаць. А выгляне сонейка – суметы пераліваюцца срэбным бляскам.

Палессе – гэта край непаўторнай беларускай прыроды, яе лясоў, рэк, азер, балот, разнастайнага жывельнага свету. І каб зведаць прыгажосць нашага краю, дастаткова завітаць туды.

Полесье

5 thoughts on “Прыгажосць па-палескі

  1. Аксана Пятроўна здзьмухнула пыл з дамашняй гільяціны, натачыла меч.. Так што калі склероз не замучае, то заўтра адпішуся грунтоўней.

  2. Такім чынам…

    Ёсць відавочныя плюсы — аўтар свабодна валодае беларускай мовай. І наогул пісьменны чалавек. Што натуральным чынам выклікае павагу.

    Аўтар расказвае гісторыі з жыцця сваёй сям’і і гэтыя гісторыі маюць дачыненне да зместу артыкула. Добра.

    Цяпер пра мінусы. Зашмат пафасу і «капітану відавочнасці».

    >> Колькі есць на Беларусі куточкаў з дзівоснай прыродай!

    Нават калі б было напісана не куточкаў, а куткоў, ужо было б лягчэй. Памяншальна-ласкальныя словы — стылістычна МАРКІРАВАНЫЯ. Гэта не нармальныя словы, яны мусяць ужывацца з пэўнай канкрэтнай мэтай. А замілаванне — НЕ МОЖА БЫЦЬ мэтай артыкула.

    >> Багаты і прыгожы наш край!

    Дзякуй, кэп!

    >> І каб зведаць прыгажосць нашага краю, дастаткова завітаць туды.

    Калі тэкст крута напісаны, то чытачы і без запрашэння прыедуць.

    Я не буду далей разбіраць па сказах, але проста скажу галоўнае, тое, што трэба памятаць пры напісанні такіх артыкулаў.

    ЗАБУДЗЬЦЕ ПРА ЭМОЦЫІ! (капслок паказвае павышэнне голасу)

    Калі хочацца павысіць статус чагосьці, то цэліць трэба ў мозг, разлічваць на рацыянальнае. Можна напісаць смешна, можна напісаць парадаксальна, можна цікавостку выкапаць, але нельга пісаць і чакаць ад чытача замілавання.

    Уявіце сабе, што вы пра хлопца-брунета расказваеце сяброўцы, якая любіць бландзінаў. Калі вы скажаце пра неверагодныя чорныя вочы і цёмныя валасы, сяброўка зробіць «буэээ». І правільна зробіць: вы ведалі пра яе любоў да бландзінаў, нафіга ўпарваць ёй брунета?

    Але калі вы скажаце, што хлопец разбіраецца ў кампутарах ці добра гатуе, ці проста вельмі клапатлівы, ці з добрым пачуццём гумару… То сяброўка хаця б даслухае вас да канца. З Радзімай — тое самае.

    P.S. І для справядлівасці варта адзначыць, што па кудзелі карані маёй сям’і — з Гомельшчыны. Так што я за Палессе.

  3. Гэта намёк, што мой каментар быў дарэмным… Н-да…

    Часам мне здаецца, што я працую на журфаку не для таго, каб вучыць студэнтаў белліту, а для змагання з пустым пафасам. Ну, не на ўсіх, як бачу, дзейнічае…

Добавить комментарий