Ляўкі — мясціна натхнення беларускага песняра

Ляўкі – мясціна натхнення беларускага песняра

Ляўкі — мясціна натхнення беларускага песняра
Ляўкі — мясціна натхнення беларускага песняра

У красавіку 1935 года ў вёсцы Ляўкі Аршанскага раёна Віцебскай вобласці адбыўся 10 з’езд саветаў. Творчую групу на пасяджэнні праўлення калгаса ўзначальваў вядомы паэт Іван Дамінікавіч Луцэвіч, ці Янка Купала. Прыехаўшы ў Ляўкі, Я.Купала настолькі ўразіўся вёскай, што правёў у ёй цэлае лета, спыніўшыся ў хаце лесніка. Таму, калі 11 снежня 1935 года выйшла пастанова аб будаўніцтве дачы для Я. Купалы, ні ў каго не было сумненняў, што гэта будуць менавіта Ляўкі.

Гэтае рашэнне збянтэжыла асяроддзе Я.Купалы. Яго з усіх бакоў запытвалі: “Чаму Ляўкі? Гэта ж так далёка ад Мінска!” На што Я.Купала адказваў:  “Далёка ад Мінска, але блізка да Масквы. Будуць часта завітваць сябры”.

І ён не памыліўся. Дача заўсёды была паўна гасцей і добрых знаёмых. Сярод іх – вядомыя беларускія песняры Я.Колас, П.Броўка.

Цяпер часамі толькі сніцца,
Нібыта ў казцы ўсё было,
Ляўкі, Ляўкі, мне не забыцца
На тое лета, што прайшло.
(П.Броўка)

Што і казаць, новае месца дало бязмежнае натхненне на творчасць. У адным толькі чэрвені 1935 года Я.Купалам было напісана 17 вершаў! Сярод іх -вядомыя “Хлопчык і лётчык”, “Алеся”, “Партызанам” і інш.

Як жа нараджаліся гэтыя цудоўныя вершы? Па ўспамінах мясцовых жыхароў, любіў Купала хадзіць па грыбы. Абуваў тапкі, апранаў штаны, закасваючы іх па калена. У руках быў кошык. А ў кошыку — паперка і аловак. Вяртаўся з лесу ўжо апоўдні. Часцей — з пустым кошыкам. Затое з новымі вершамі, якія запісваліся на каробках ад запалак ды цыгарэт, бо яны проста не памяшчаліся на паперы.

І так было кожнае лета, пакуль не пачалася вайна. У першыя ж месяцы вайны Я.Купала пакінуў Мінск і прыехаў у Ляўкі. “Я хоць крышку і душой, і сэрцам адышоў ад тых жудасцей”, – казаў паэт. Але ўжо 30 чэрвеня 1941 Я.Купала з’ехаў у Маскву, пакінуўшы Ляўкі назаўжды.

Адразу ж пасля яго ад’езду ў вёсцы з’явіліся немцы. У хату, дзе жыў паэт, трапіў снарад. І ад яе нічога не засталося. Лес, які так натхняў паэта, амаль увесь знішчылі немцы. Але дача рэканструіравана. Зараз на яе былой тэрыторыі працуе музейны комплекс “Ляўкі”. Рашэнне аб адкрыцці музея было прынята беларускім урадам ў 1978 годзе. Комплекс складаецца з музея Янкі Купалы, яго дачы, дома кіроўцы Я. Купалы, гаража з аўтамабілем паэта, які быў падараваны ўрадам у 1939 годзе.

Такім чынам, невялікая вёска Ляўкі аказала вялікі ўплыў на творчасць Я.Купалы. І вельмі прыемна, што памяць пра тыя часіны не знікае. Гэта сімвалізуе сасна, якая вырасла побач з той, што яшчэ расла пры паэце.І кожны, хто хоча даведацца крыху больш пра тое, як жа працаваў вядомы пясняр над вершамі, можа ў любы час зазірнуць у музей.

3 thoughts on “Ляўкі – мясціна натхнення беларускага песняра

  1. Эх, ці можна знайсці хоць адзін артыкул пра белліт без такіх фраз:

    «Як жа нараджаліся гэтыя цудоўныя вершы?» ці

    «мясціна натхнення беларускага песняра»

    Меней пафасу, шаноўнае спадарства! Таму асобна дзякуй за тапкі! :))

    Дарэчы, наконт згарэлага лецішча, здаецца, не ўсё так ясна. Было падазрэнне, што маглі свае падпаліць, а не снарад трапіў.

  2. Шчыра кажучы, не чула такога меркавання наконт згарэлага лецішча. Працавала разам з навуковым даследчыкам у Ляўках. Дзякуй, буду ведаць!

    Наконт пафасу, Вы маеце рацыю. Ёсць праблема. Цяпер буду сачыць )

Добавить комментарий