Захаваць прыроду — значыць захаваць жыццё

Людзі заўсёды здабывалі з нетраў Зямлі карысныя выкапні, вырубалі лясы, змянялі ландшафты планеты. З развіццём навукі і тэхнікі да гэтага спісу дадалося і забруджванне навакольнага асяроддзя. Вока сучаснага чалавека ўжо звыкла да мноства шэрых шматпавярховых дамоў, вялікай колькасці транспарту. Некалькі ж дзясяткаў гадоў таму гэтых аб’ектаў было значна менш.