Радасць
Калі на сэрцы спакойна,
І ў душу не лезе сумота,
Навокал здаецца ўсё раем,
Вы – птушка высокага лёту.
Ляціце ў небе высока
Між воблакаў белакрылых,
У вас быццам дух замірае
Ад думак лагодных і шчырых.
У радасны час, здаецца,
Вы бачыце тое, што скрыта.