Журналистика - как много в этом слове

Журналістыка – як шмат у гэтым слове…

Журналистика - как много в этом слове

Зямля зноў адчула цеплыя крокі сонейка, якое весела пералівалася ў празрыстай вадзе ручайка. Здавалася, што звычайныя спевы птушак ператварыліся ў нейкую чароўную мелодыю, якую хацелася слухаць бесперапынна. Я бачыла, як зіхацяць ў промнях сонца кропелькі расы і ад гэтага яшчэ больш хацелася спыніць час, каб атрымаць ад такой зусім незвычайнай раніцы яшчэ большую асалоду. Але раптам пачуўся гук матораў і гаворка людзей, а мае мары зніклі, растварыліся як кропелькі расы на сонцы. Усе навокал быццам ажыло, прачнулася, каб сустрэць надыход новага дня.

Я сядзела на кухні і трымала ў руках апошні нумар газеты “Звязда”.  Краем вока  ўбачыла, як на стале зіхацеў маленькі сонечны зайчык. Ён скакаў па пакоі, быццам хочучы звярнуць на сябе ўвагу, але мой погляд спыніўся на невялічкім артыкуле, які займаў амаль дзве старонкі. Я глядзела на гэтыя словы, але думала зусім пра іншае. Шмат пытанняў мяне хвалявала.

“Хто ведае, можа сапраўды трэба было прыслухацца да парады бацькоў?” –  спрабавала я знайсці адказ сярод шэрага сваіх думак. А яны маўчалі. Але раптам мой унутраны голас усклікнуў: ”Не, нельга вось так ўзяць і забыць усе, аб чым ты марыла. Трэба слухаць свае сэрца, бо яно ніколі не абмане”. Гэтыя словы падбадзерылі мяне і выклікалі на вуснах усмешку. Праз некалькі хвілін мае развагі ў гэту кастрычніцкую раніцу перапыніў гучны голас вядучага на радыё.

“Сення мы з вамі пагаворым пра такую цікавую прафесію, як журналістыка”, – казаў ен.

Я зацікавілася. Вядома, што кожны чалавек выбірае нейкі накірунак ў адпаведнасці са сваімі здольнасцямі і інтарэсамі. Я таксама нездарма вырашыла стаць журналістам. Гэта прафесія заўседы здавалася мне вельмі цікавай і асаблівай.  Яна аб’ядноўвае таленавітых людзей і безумоўна іграе вялікую ролю ў жыцці грамадства. Я, напрыклад, не магу ўявіць свае жыцце без сродкаў масавай інфармацыі. Газеты, журналы, радые, тэлебачанне робяць кожны дзень яшчэ больш цікавым. Дзякуючы ім ў чалавека заўседы есць магчымасць даведацца пра тыя з’явы і падзеі, якія адбываюцца не толькі ў нашай краіне, але і за яе мажамі.

Журналіст мае зносіны з рознымі людзьм. Падарожнічае па шматлікіх краінах, рыхтуе рэпартаж з месца падзей. І робіць усе гэта для таго, каб дапамагчы чалавеку  пашырыць свой кругагляд.

У гэты момант я зноў пачула голас вядучага. “У свеце не існуе ідэальных прафесій. Кожная мае як свае плюсы, так і свае мінусы”, — казаў ен вельмі гучна. Але я не слухала меркаванні іншых людзей.  Хацелася паразважаць…

Ды і сапраўды ў журналістыцы як і ў іншай прафесіі існуюць свае мінусы: часам прыходзіцца рызыкаваць жыццем, каб здабыць матэрыял для газеты або тэлебачання, не заўседы прыходзіцца размаўляць з добразычлівымі і кантактнымі людзьмі.  Можа менавіта гэтыя цяжкасці перашкаджаюць чалавеку стаць сапраўдным журналістам? Хто ведае?!

“А зараз мы зробім невялікую паўзу, пасля якой працягнем нашу размову”, – сказаў ужо знаемы мне голас і ў пакоі загучала цудоўная мелодыя.  А я ўсміхнулася, усміхнулася  гэтай раніцы, бо яна азначала надыход новага дня, а можа і пачатак новага жыцця… Не ведаю. Але адно было зразумелым: журналістыка – мая будучыня. Тут не трэба разважаць. Гэта было канчатковае рашэнне.

А ў пакоі ўсе яшчэ гучала радые…

Один комментарий о “Журналістыка – як шмат у гэтым слове…

Добавить комментарий