З любоўю да Радзімы 8

З любоўю да Радзімы

На мінулым тыдні ў маім родным горадзе Паставы адбылося вельмі вясёлае, душэўнае і, насамрэч, гучнае мерапрыемства – канцэрт беларускага музычнага гурту «Дрозды».

Пастаўшчына стала адной з лакацый тура “Хата Бацькоў”. Усе жыхары горада былі вельмі рады, калі даведаліся, што Віталь Карпанаў і кампанія едуць да нас у госці. Квіткі раскупілі, літаральна, за некалькі дзён.

І вось 30 сакавіка. Слухачы на сваіх месцах, музыкі на сцэне, у паветры неверагодная атмасфера шчасця і дабрыні. Са слоў членаў гурту, яны дэманстравалі свету сваю новую беларускую праграмму. Таксама яны вельмі спадзяваліся, што людзі яе цёпла прымуць, нават тыя песні, якія будуць гучаць упершыню. Словы Віталя Карпанава пра гэтыя гастролі гурту «Дрозды»: «У туры “Хата Бацькоў” мы спяваем пра самае блізкае кожнаму беларусу: пра родны край, пра маму і тату, пра мову, пра радзіму!» Падчас музычнага шоў жыхары Пастаўшчыны пачулі ўсе сваі любімыя кампазіцыі «драздоў», а таксама пазнаёміліся з новымі творамі гэтых яскравых хлопцаў. Найбольш значны уплыў на аўдыторыю зрабіла песня «Хата Бацькоў», якая стала сапраўднай візітнай карткай артыстаў. У перапынках між песнямі лідар гурта Віталь Карпанаў шмат размаўляў с прыхільнікамі яго творчасці, смешна жартаваў і дараваў людзям усмешкі.

Пасля канцэрту гурт зрабіў фота са слухачамі, як і ва ўсіх іншых кропках туру «Хата Бацькоў».

Я лічу, што такія хлопцы абавязкова павінны быць на нашай эстрадзе. Гэта сапраўдныя мужчыны, якія вельмі любяць свой народ, паважаюць родную мову, шануюць памяць пра сваіх продкаў і Радзіму. Гурт «Дрозды» – сапраўдныя патрыёты Беларускай зямлі. На мой погляд, канцэрты менавіта такіх гуртоў аб’ядноўваюць людзей і, канешне, даруюць шмат простага людскога шчасця. Дзякуй гурту «Дрозды» за выдатны выступ на Пастаўшчыне і за кожную музычную кампазіцыю, пранізаную цёплынёй і пашанай да роднай зямлі.

Добавить комментарий