Вянец памяці народнай 13

Вянец памяці народнай

Вянец памяці народнай 14

У 1965 годзе ў вёсцы Іканы Барысаўскага раёна на пустым месцы каля школы стварылі «Парк герояў». Ён быў пасаджаны мясцовымі дзецьмі пад кіраўніцтвам настаўніка гісторыі і заснавальніка школьнага музея Васіля Васільевіча Ігнатовіча. Больш за 200 дрэў сваімі пышнымі кронамі і сёння спяваюць гімн славы тым, хто загінуў у баях за Радзіму. У кожнага дрэва была ўсталявана таблічка з надпісам, у гонар каго яно пасаджана і хто з вучняў пасадзіў. Маладыя дрэўцы былі прывезены з месцаў былых баёў з Паліковай пушчы.

Праз увесь парк пралягла сцежка, з двух бакоў якой устаноўлены бюсты піянераў-герояў і камсамольцаў: Марата Казея, Лёні Голікава, Валі Коціка, Валодзі Дубініна, Алега Кашавога, Лізы Чайкінай. Побач створана алея са своеасаблівымі пастаментамі, у якіх былі навечна замураваны капсулы са свяшчэннай зямлёй з усіх гарадоў-герояў Савецкага Саюза. У тумбе «город-герой Мінск» знаходзіцца «Пасланне патомкам у 2025 год» ад вучняў Іканскай і Ганцавіцкай школ.

Вянец памяці народнай 15Адначасова з закладкай парку ў цэнтры быў узведзены абеліск. На яго плітах высечаны імёны 126 ураджэнцаў Барысаўшчыны, якія загінулі падчас Вялікай Айчыннай вайны.У хуткім часе парк быў расшыраны і ператвораны ў інтэрнацыянальны. З’явіліся дрэвы, пасаджаныя ў памяць чэхаславакаў, іспанца, француза і венгеркі, якія змагаліся разам з беларускімі партызанамі.

Вянец памяці народнай 16Гэтае месца стала для некаторых апошняй магчымасцю даведацца пра лёс блізкіх людзей, сувязь з якімі перарвала вайна. У 1974 годзе ў  Мінску вучні Іканскай школы знайшлі дзевяностагадовую бабульку, Ганну Маркаўну Коўзан. Хутка яе прывезлі ў «Парк герояў», дзе праз трыццаць гадоў пасля вайны яна абняла маладую зялёную ліпку, пасаджаную ў памяць аб яе дачцэ – Ядзвізе Хайчанка, якая была адным з арганізатараў патрыятычнага падполля ў Іканах.

Але летам 1978 года здарылася бяда. Над Барысаўшчынай праляцеў буран. Шквал ветру абрушыўся і на «Парк герояў». Усе дрэвы выстаялі, а вось ясень Мішы Усоскага, як скошаны, зваліўся на зямлю. Вырашылі прывезці з Палікоўскай пушчы новае дрэўца, але нечакана ўбачылі, што каля пянька прабіўся зялёны парастак. Ён цягнуўся ўверх, хутка набіраў сілу. І неўзабаве дрэва памяці зноў зашумела зялёнай лістотай.

Летам 2009 года быў адрамантаваны галоўны памятнік-абеліск. Цяпер кожны год у Дзень Перамогі тут праходзіць мітынг, прысвечаны памяці тых, хто сваім жыццём захаваў мір на зямлі, падарыў светлую будучыню ўсім наступным пакаленням.

Добавить комментарий