«Твой раман кінематаграфічны, але яго ніколі не паставяць». Как прошла презентация фильма по роману Людмилы Рублевской
26 февраля в Доме книги «Cветоч» прошла презентация художественного фильма «Авантюры Прантиша Вырвича». Фильм снят по роману Людмилы Рублевской «Авантюры Прантиша Вырвича, школяра и шпика». На мероприятии состоялась пресс-конференция с создателями фильма и актерами, в числе которых была Людмила Рублевская.
Людмила Рублевская поделилась, как проходил процесс написания романа и съемки фильма по нему.
– Вы ўзялі эпоху 18 стагоддзя. Чаму менавіта гэты час?
Мне вельмі хацелася пажыць менавіта ў тую эпоху, якая найменш, мабыць, вербалізаваная з усей беларускай гісторыі. На мяне паўплывала кніга вядомага беларускага гісторыка, пісьменніка, акадэміка Адама Мальдзіса «Як жылі нашы продкі ў XVlll стагоддзі». Таксама паўплывала тое, што я знаходзіла, калі пісала свае дакументальныя артыкулы па гісторыі беларускай літаратуры. Я пабачыла, наколькі гэта багаты матэрыял, якая гэта неверагодная эпоха — эпоха авантурыстаў, чароўных дам, палацавых інтрыг. На Беларусі адбывалася столькі ўсяго, што на нам здаецца: «Быць такога не магло!». А яно было. Я ўзялася пісаць пра эпоху 18 стагоддзя, каб там пажыць, прыдумала двух цікавых персанажаў. І так атрымалася, што мяне зацягнула. Я планавала, што гэта будзе вясёлая аповесць. Але вясёлая аповесць ператварылася ў раман з дастаткова сур’ёзнымі праблемамі.
— Вы кажаце, што ў вас двайны галоўны герой. Што гэта значыць і якім чынам ён адлюстраваны ў фільме?
Мне хацелася стварыць новы вобраз беларуса гістарычнага, разбурыўшы пэўныя стэрэатыпы. Двайны галоўны герой — гэта збяднелы шляхціц, які разам з бацькам арэ сваё поле, але робіць гэта высакародна, пры шаблі і ў шляхецкай шапцы. Вельмі тыповы герой яшчэ і у тым, што ён чалавек высакародны ад прыроды і надзвычай цікаўны. Ён не можа спыніцца ў сваім пасціганні таямніц сусвету.
Для мяне ўсе мае героі, якія здольныя абараняць свой гонар і годнасць з шабляй у руках, абараняць тэрыторыю ўнутранай свабоды, увасабляюць карціну Беларусі гістарычнай. Я вельмі спадзяюся, што ў фільме ўдалося гэта перадаць.
— Якім чынам вы ўдзельнічалі ў здымачным працэсе?
Я вельмі ўдзячна здымачнай групе: са мной лічыліся, мяне запрашалі на здымкі. Гэта было страшэнна цяжка и страшэнна цікава — усё, што я магу сказаць. Немагчыма зразумець, наколькі гэта цяжкая і неверагодная праца, пакуль ты не пабачыш усё сам.
Галоўная нечаканасць была для мяне, калі я пабачыла здзейсненай сваю прыдумку, пра якую многія казалі: «Твой раман кінематаграфічны, але яго ніколі не паставяць. Хіба ты можаш уявіць сабе, што зробяць жалезную чарапаху і гэтак далей… Ха-ха-ха, немагчыма! Тым больш на Беларусі!». І вось не апісаць словамі мае пачуцці, калі я пабачыла, што гэта зрабілі, больш за тое, дакладна па схемах Леанарда да Вінчы!
Актеры фильма также поделились своими впечатлениями.
Георгий Петренко (главный герой):
— Ну что сказать, было очень классно. Для меня это первый проект в художественном историческом фильме, поэтому мне было очень интересно работать над ролью. У нас был очень хороший материал, над которым одно удовольствие трудиться.
Александр Ткаченок:
— В данном проекте я играл роль аптекаря. Роль незначительная, но когда есть хорошая литературная основа, а за ролью — судьба человека, его биография, глубина, это позволяет тебе воплотить в жизнь нечто особенное.
Сергей Савенков:
— За 20 лет у меня было больше 50 ролей. И мне ни с кем не было так комфортно работать, как с Александром Анисимовым, потому что все было по-домашнему, по-честному. Еще несколько теплых слов хочу сказать оператору. Представьте: 6 утра, погода уже несколько раз поменялась, целый день и ночь проходили репетиции. Ты говоришь: «Митя [Дмитрий Рудь], можем, можем работать уже!» Он говорит: «Нет». После огромного количества репетиций и выставления света он пойдет в самый дальний угол, поправит одну книжку и потом скажет: «Вот теперь можем!»
— Будет ли кинематографическое продолжение истории? — спрашивают у режиссера-постановщика фильма. — Это вопрос туда! — с улыбкой отвечает Александр Анисимов.
Завершилось мероприятие автограф-сессией.