Тимур Бойко 10

Тимур Бойко

[aside]

Цiмур Буйко
Цiмур Буйко

[/aside]

Сучасная моладзь выбірае роднае

Цімур Буйко  – таленавіты, крэатыўны выпускнік школы №45 г.Віцебска, якому не абыякавы лёс роднай краіны і мовы. У свае шаснаццаць год, ён з’яўляецца пераможцам рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры, дыпламантам конкурса на лепшае чытанне твораў У.Караткевіча, конкурса на лепшы гумарыстычны твор у гонар К.Вераніцына. Цімур – член клуба “ЮНЕСКА”, рэдактар газеты “Прадслава”, вядомы у сваіх колах дэкламатар, паэт, Прага да роднай мовы ў Цімура адкрылася яшчэ ў 9 класе, калі ён стаў прымаць удзел у алімпіядным руху. Юнак ужо тады захапляўся беларускай літаратурай, цікавіўся роднай культурай і фальклорам. Яго розум, добрае пачуццё мовы і настойлівасць дапамаглі дасягнуць поспехаў у гэтай справе. У 2011 годзе, будучы дзесяцікласнікам, ён стаў пераможцам рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры. Сёлета Цімур атрымаў II катэгорыю на заключным этапе алімпіяды.

У дадатак да ўсяго, Цімур піша вершы. Ён пачаў пісаць на беларускай мове яшчэ з трынаццацігадовага ўзросту. У 2010 годзе заняў першае месца у конкурсе “Стань юным беларускамоўным паэтам”, які праводзіў беларускі тэатр “Лялька”. Будучы рэдактарам газеты “Прадслава”, Цімур пачаў у ёй друкавацца. Нумар з яго вершамі дайшоў да сакратарыята клуба “ЮНЕСКА”. І праз некаторы час яму было прапанавана выдаць асабісты зборнік. На што, натуральна, Цімур адказаў згодай. У 2011 годзе выйшаў дэбютны зборнік вершаў паэта пад назвай “Спробы пяра”. Па словах самога Цімура, назва зборніка адпавядае яго складу. “Спробы пяра” – гэта своеасаблівы прыступак у яго творчым развіцці. У зборніку пануюць вершы на тэму Радзімы, яе мінуўшчыны, любові да роднай мовы. Малады паэт звяртаецца да сучаснай моладзі, вобразу каханай, разважае пра сэнс жыцця:

Зірні на бялюткія зоркі.
Няхай жа яны зіхацяць
І кажуць “Шчаслівай дарогі”
Усім тым, хто йшчэ здольны шукаць.

Дзякуючы таму, што Цімур атрымаў II катэгорыю на рэспубліцы, ён паступае на факультэт беларускай мовы і культуры БДУ без экзаменаў. Юнак упэўнены, што зрабіў правільны выбар: дадзены факультэт дапаможа яму ў творчым развіцці і росце. Пажадаем жа маладому паэту поспехаў, плёну на жыццёвым і творчым шляху!

18 thoughts on “Тимур Бойко

  1. Тут проста пералік нейкіх фактаў, дасягненняў… А для чаго? Што далей? Нешта павінна было быць далей. Таму што гэты тэкст глядзіцца часткай чагосьці іншага. Раздзьмутай часткай.

  2. Намагалася проста распавесці пра дасягненні беларускамоўнага юнака. Дзеля гэтага і выкарыстоўвала факты, каб не было размыта.

  3. згодна, што напісана сумна.
    што Вы канкрэтна маеце на ўвазе пад «текст дохлый»?
    і ніколі не думала пісаць на беларускай мове, каб павыпінацца ці дадаць сабе бонусаў.

      1. У каждого есть своё мнение. Сарказма нету совсем. Взят конкретный человек и конкретная тема — это хорошо. Всё-таки стоит помнить, что этот текст написан абитуриенткой, а не штатным работником какой-нибудь газеты.

  4. >> Всё-таки стоит помнить, что этот текст написан абитуриенткой

    Таму трэба паказваць на недахопы. Вось вы зараз пахвалілі гэты тэкст. Вы не напісалі, што ён добры для 17-гадовага чалавека, для абітурыенткі. Вы напісалі «Всё отлично». І абітурыентка пойдзе далей з усведамленнем таго, што вось у такім тэксце «всё отлично». Сваім станоўчым каментаром вы збіваеце настройкі густу і майстэрства. Але гэта проста маё меркаванне. Можаце не зважаць.

    1. Для меня тут единственный минус, про который я уже говорил. В целом, текст неплохой. Вы правы насчёт критики, но её перебор может отбить всяческое желание работать дальше. Поступит человек — там ему и покажут все его недочёты и минусы.

      1. Ага, а калі яны пойдуць працаваць, то ў рэдакцыях іх тэксты будуць правіць тактоўна і далікатна, каб не адбіць жаданне пісаць.

        Калі чалавек хоча пісаць, то будзе. А калі яго можна крытыкай адпалохаць…

        1. … то это замечательно же! На одну бездарность меньше будет. Если человек действительно что-то умеет, то не только критику будет получать и будет стремиться к совершенствованию.

    1. Ну, інтрыгі не хапіла. Далей павінна было быць нешта неверагоднае.

      Напрыклад, а насамрэч ён — Чалавек-павук!

      І ўсе такія: Ва-а-аў!

      Зусім іншы тэкст атрымаўся б. 🙂

Добавить комментарий