Сон за мяжою
Мне за мяжою спалося так дрэнна,
Хацелася ўстаць і пайсці па дарозе
Да роднай краіны, дзе людзі сумленны…
Хацеў аказацца на родным парозе.
Уначы за мяжою мне сніліся войны,
Быццам ўсё страціў, прасіў прабачэння.
Удалечы ад маці, краіны і мовы
Я пазабыў аб сваім прызначэнні.
А на радзіме ўсё будзе як трэба:
Пяшчотнае сонейка, цёплыя хвалі.
Цяпер мне і Бог усміхаецца з неба.
Я больш не паеду ў дальнія далі.
Мне лепей глядзець у вочы аблокаў,
У дзіўныя светлыя вочы матулі…
І птушкі ляцяць высока-высока,
Яны ў маё цела жыццё ўдыхнулі.
Няма на душы ні сумоты, ні болю,
Цяпер на вятры шчасцем поўняцца грудзі.
Хай будзе мой край багаты і вольны!
Хай будуць шчаслівымі добрыя людзі!