Савецкі драматург або сучасны комік. Які Андрэй Макаёнак прыдумаў жарт?
Так склалася ў беларусаў, што, калі чуеш імя Андрэй Макаёнак, адразу незразумела, пра каго думаць. Ці то успамінаць, што праходзіў па белліту ў школе, ці то перабіраць імёны з айчыннага стендапа. У Беларусі два вядомых Андрэя Макаёнка, і абодвух звязвае не толькі роднасная кроў, але і інтарэсы — журналістыка і гумар.
Андрэй Ягоравіч (1920-1982гг) працаваў у часопісе «Вожык» і «Нёман», а яго стрыечны ўнук будаваў кар’еру тэлерадыёвядучага. У Макаёнка-старэйшага ў гумарыстычным арсенале гумарэскі, фельетоны, нарысы і сатырычныя п’есы. Макаёнак-малодшы спецыялізуецца на стендапе і, спадзяемся, імправізацыі ў вячэрнім шоу «Макаёнка, 9».
Мы прапануем вам тэст (у нейкім сэнсе генетычны). Адгадайце, які жарт быў напісаны ў мінулым стагоддзі, а які ў 21м.