Родная мова: пачні з пачуццяў 14

Родная мова: пачні з пачуццяў

21-га лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Ён быў заснаваны ЮНЭСКА ў 1999 годзе для таго, каб паспрыяць абароне і захоўванню ўсіх моў свету.

Калі я пазнала пра гэта свята я задумалася аб тым, што вельмі мала беларусаў  размаўляюць на беларускай мове. Вельмі цікава, якую мову беларусы лічаць роднай і чаму?

Кучэйка Іна, студэнтка першага курса:

­­– Цяжка адказаць на гэта пытанне. У нашай краіне дзве дзяржаўныя мовы. І я размаўляю на рускай, але мне б вельмі жадалася добра валодаць i беларускай мовай таксама.

Лізавета Меліхава, студэнтка другога курсу:

– Напэўна, родная мова – гэта мова, на якой ты размаўляеш. Для мяне абедзьве мовы родныя:  і руская, і беларуская. Нягледзячы на тое, што па-беларуску я кажу толькі на занятках, я б з задавальненнем размаўляла на ёй і ў паўсядзённым жыцці. Праўда, мяне б не зразумелі сябры. І ўсёткі выдатна было б, калі б беларусы размаўлялi на мове сваёй краіны.

Аляксандра Піліпенак, студэнтка другога курсу:

– Роднай лічу беларускую мову, бо менавіта яна адлюстроўвае нашу ментальнасць, робіць беларусаў адметнымі (і не дзіва, бо народы розняцца не толькі колерам скуры, традыцыямі, побытам). Гэтая мова стваралася цягам стагоддзяў, абмінала розныя перашкоды і жывілася духам беларускасці.

Мая родная мова моцная і прыгожая. Я часцяком думаю на ёй. І пра яе.

Роднае – тое, што ў сэрцы. У маім сэрцы для беларускай мовы месца дастаткова.

Максім Танк, беларускі пісьменнік:

З легэндаў i казак былых пакаленьняў,
З калосься цяжкога жытоў і пшанiц,
З сузор’яў i сонечных цёплых праменьняў,
З грымучага зьзяньня бурлiвых крынiц.

З птушынага шчэбету, шуму дубровы,
I з гора, i з радасьцi, i з усяго
Таго, што лягло назаўсёды ў аснову
Сьвятынi народа, бясьсьмерця яго, –
Ты выткана, дзiўная родная мова.

Вельмі страшна чуць, што беларуская мова знаходзіцца ў рыску знішчэння. Як так? Мова, на якой размаўлялі нашы дзяды, нашы прадзяды. Уся гісторыя нашай краіны cтваралася на роднай беларускай мове. Я лічу, што ў галаве кожнага беларуса павiнна жыць пытанне: “Што я магу зрабіць, как захаваць родную мову?!”

Ужо два гады студэнты журфаку ўшаноўваюць родную мову. 21-га лютага на журфаке адбываецца штосьці неверагоднае! Студэнты чуюць беларускую мову паўсюль, па-сяброўску абдымаюцца з выкладчыкамі, танчаць на перапынках і на вечарыне, спрабуюць дранікі і граюць у “Мафію”  з адміністрацыяй факультэта.

Дзіўная атмасфера пачынаецца з раніцы 21-га лютага. Калі ўваходзіш у інстытут, то чуеш прыемную беларускую мелодыю, і з шырокай усмешкай цябе абдымаюць студэнты і вiншуюць  “З Днем роднай мовы!!!”

І ты хутка прачынаешся і усміхаешся.

“Мова родная – мова модная!”, – чулася на факультэце ў 2011 годзе. “Мова родная –усеабдымная!”, – казалі год таму. Слоган гэтага года – “Родная мова: пачні з пачуццяў”.

Свята было не толькі у атмасферы, але і на тварах людзей.  Амаль усе студэнты, выкладчыкі і госці інстытута размаўлялі па-беларуску. І усё гэта свята працягвалася цэлы дзень. У 13 гадзін выступалі  Ганна Басава, Сяргей Трунін, Уладзімір Сцяпанаў і Дар’я Гіргель. Яны расказалі пра стыль іх жыцця,  чым апантаныя выкладчыкі журфаку.

У 14.30 была гульня ФІЗІКІ vs ЛІРЫКІ. Хто лепей валодае мовай? Дзве каманды па пяць чалавек у журы выкладчыкі і працаўнікі бібліятэкі. Перамогу ў спаборніцтве беларускага слова атрымалі  лірыкі.

А ў 18 гадзіне была вечарына. Гульні, пляскі, і смачныя, смачныя дранікі.

Цэлы дзень праляцеў хутка весела і вельмі красачна. Дзякуй усім тым, хто прыдумаў і хто прыняў удзел ва усім гэтым вяселлі.

Родная мова, цудоўная мова!
Ты нашых думак уток і аснова!

Матчын дарунак ад самай калыскі,
ты самацветаў яскравая нізка.

Кожны з іх барвы дзівосныя мае,
вечным агнём зіхаціць — не згарае.

Уладзімір Дубоўка

Добавить комментарий